ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 сакавіка 2007 г. № 347

Аб узнагароджанні А.А.Баброўкі і Н.І.Кулагінай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагародзіць Баброўку Аляксандра Аляксандравіча, лесніка Ратамскага лясніцтва вытворчага камунальнага даччынага унітарнага прадпрыемства «Мінская лесапаркавая гаспадарка», і Кулагіну Ніну Іванаўну, кіраўніка рамонтна-будаўнічага ўчастка № 1 рамонтна-будаўнічага ўпраўлення вытворчага камунальнага унітарнага прадпрыемства «Мінскзелянбуд», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.