ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 сакавіка 2007 г. № 355

Аб адабрэнні прапановы Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў аб распрацоўцы праекта Праграмы абсталявання знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы на перыяд 2007–2011 гадоў

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Адобрыць прадстаўленую Дзяржаўным камітэтам пагранічных войскаў і ўзгодненую з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання прапанову аб распрацоўцы праекта Праграмы абсталявання знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы на перыяд 2007–2011 гадоў.

Дзяржаўнаму камітэту пагранічных войскаў унесці ва ўстаноўленым парадку гэтую прапанову ў Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы.