ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ АДЗIНАЙ СIСТЭМЕ МIЖБIБЛIЯТЭЧНАГА
 АБАНЕМЕНТА Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ

 Зацверджана: першы намеснiк Мiнiстра культуры i друку Рэспублiкi
 Беларусь У.А.Гiлеп 02.06.1994
 Узгоднена: прэзiдэнт Беларускай бiблiятэчнай асацыяцыi
 В.Е.Лявончыкаў 02.06.1994
 ___________________________________________________________
 Отменено приказом Министерства культуры от 2 марта 2007 г.
 № 50 _

 1. Асноўныя палажэннi

 1.1. Адзiная нацыянальная сiстэма (АНС) мiжбiблiятэчнага
абанемента (МБА) ўключае ўсе бiблiятэкi i органы навукова-тэхнiчнай
iнфармацыi (НТI) Рэспублiкi Беларусь.

 1.2. АНС МБА функцыянуе на аснове ўзаемавыкарыстання фондаў i
даведачна-пошукавага апарату ўсiх бiблiятэк i органаў НТI рэспублiкi
для задавальнення навуковых, вытворчых i асветнiцкiх запытаў
абанентаў.

 1.3. Кожная бiблiятэка (орган НТI) павiнна задавальняць
атрыманыя заказы на дакументы са сваiх фондаў у адпаведнасцi з
патрабаваннямi гэтага Палажэння.

 1.4. Выдача ў часовае карыстанне арыгiналаў дакументаў
ажыццяўляецца бясплатна.

 1.4.1. Абслугоўванне па МБА можа весцiся на падставе заключэння
дагавароў памiж абанентам i фондатрымальнiкам.

 1.5. Мiкрафота- i ксеракопii выконваюцца за плату. Для
атрымання платнай копii бiблiятэка-абанент дае юрыдычную гарантыю
аплаты (гарантыйны лiст).

 2. Структура АНС МБА

 2.1. АНС МБА будуецца ў адпаведнасцi з
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем Рэспублiкi Беларусь, з
улiкам традыцыйнай сеткi бiблiятэк i органоў НТI i незалежна ад
ведамаснай прыналежнасцi, аб'ёмаў i зместу iх фондаў.

 2.2. Функцыi рэспублiканскага каардынацыйнага цэнтра МБА
ўскладаюцца на Нацыянальную бiблiятэку Беларусi (НББ).

 2.3. Галiновымi цэнтрамi МБА з'яўляюцца рэспублiканскiя
навуковыя унiверсальныя, шматгалiновыя i галiновыя бiблiятэкi
(дадатак 1).

 2.4. Рэгiянальнымi унiверсальнымi цэнтрамi МБА з'яўляюцца:
 - абласныя;
 - цэнтральныя раённыя;
 - цэнтральныя гарадскiя бiблiятэкi.

 2.5. Рэгiянальнымi галiновымi цэнтрамi МБА з'яўляюцца:
 - навукова-тэхнiчныя бiблiятэкi i органы НТI;
 - бiблiятэкi-фiлiялы АН Рэспублiкi Беларусь;
 - абласныя медыцынскiя бiблiятэкi i бiблiятэкi медыцынскiх ВНУ;
 - бiблiятэкi педагагiчных i сельскагаспадарчых ВНУ;
 - бiблiятэкi унiверсiтэтаў.

 3. Функцыi рэгiянальных унiверсальных
 i галiновых цэнтраў МБА

 3.1. Кожны цэнтр МБА ўсiх узроўняў АНС:
 - каардынуе дзейнасць МБА бiблiятэк (органаў НТI) рэгiёна;
 - выконвае заказы абанентаў па свайму профiлю;
 - перанакiроўвае заказы абанентаў на дакументы, якiя
адсутнiчаюць у яго фондзе, у iншыя бiблiятэкi па звестках зводных
каталогаў (ЗК), а пры iх адсутнасцi - у адпаведнасцi з тэматыкай
запытаў;
 - атрымлiвае дакументы з iншых бiблiятэк для задавальнення
заказаў сваiх карыстальнiкаў.

 3.2. Рэспублiканскiя галiновыя цэнтры МБА:
 - ажыццяўляюць навукова-метадычнае i арганiзацыйнае кiраўнiцтва
дзейнасцю МБА бiблiятэк сваёй галiны;
 - удзельнiчаюць у стварэннi ЗК кнiг i перыядычных выданняў;
 - прымаюць заказы абанентаў толькi пры наяўнасцi адзнакi аб
адсутнасцi дакумента ў вобласцi;
 - ажыццяўляюць бiблiяграфiчную дапрацоўку заказаў;
 - задавальняюць заказы абанентаў незалежна ад iх ведамаснай
прыналежнасцi са сваiх фондаў;
 - перанакiроўваюць заказ у выпадку адсутнасцi запатрабаваных
дакументаў у сваiх фондах;
 - пры адсутнасцi дакументаў у бiблiятэках (органах НТI)
рэспублiкi накiроўваюць заказы бiблiятэк сваёй галiны ў мiжнародныя
цэнтры МБА або iнфармуюць абанентаў аб мэсцазнаходжаннi дакументаў.

 3.3. Нацыянальная бiблiятэка Беларусi:
 - каардынуе дзейнасць МБА бiблiятэк рэспублiкi;
 - узаемадзейнiчае з навуковымi унiверсальнымi i галiновымi
цэнтрамi рэспублiкi i падрыхтоўвае дакументы i метадычныя матэрыялы
па МБА;
 - арганiзоўвае работу па стварэнню i вядзенню ЗК кнiг i
перыядычных выданняў;
 - задавальняе запатрабаваннi абанентаў са сваiх фондаў, а пры
iх адсутнасцi перанакiроўвае ў iншыя бiблiятэкi рэспублiкi;
 - з'яўляецца цэнтрам мiжнароднага МБА для бiблiятэк сiстэмы
Мiнiстэрства культуры.

 4. Афармленне абанемента i накiраванне заказаў

 4.1. Падставай для адкрыцця абанемента i атрымання дакументаў
па МБА з'яўляецца запоўнены бланк-заказ, адпавядаючы мiжнародным
нормам, завераны штампам цi пячаткай установы i подпiсам адказнай
асобы.

 4.2. Аформлены бланк-заказ накiроўваецца адпаведна з тэматыкай
запатрабавання спачатку ў галiновыя цi унiверсальныя цэнтры МБА
горада, раёна або вобласцi, а пры адсутнасцi дакумента - у
рэспублiканскiя галiновыя цi унiверсальныя цэнтры.

 4.3. Пры немагчымасцi выслаць у часовае карыстанне арыгiнал
дакумента заказ (пры згодзе абанента) можа быць выкананы ў выглядзе
платнай копii.

 4.4. Пры адсутнасцi ў фондзе патрэбнага дакумента бiблiятэка
(орган НТI) перанакiроўвае запыт (п.3.2).

 4.5. Бiблiятэка (орган НТI), якая выконвае цi перанакiроўвае
заказ, павiнна ажыццяўляць бiблiяграфiчны пошук:
 - праверыць наяўнасць дакумента ў сваiм фондзе;
 - удакладнiць бiблiяграфiчнае апiсанне па каталогах i крынiцах
бiблiяграфiчнай iнфармацыi;
 - выявiць месцазнаходжанне дакумента ў бiблiятэках рэспублiкi
цi за яе межамi.

 4.6. Тэрмiн выканання заказаў (без улiку часу на перасылку) - 5
дзён. Пры выкананнi заказаў, якiя патрабуюць бiблiяграфiчнай
дапрацоўкi, дастаўкi з фiлiялаў кнiгасховiшча, тэрмiн выканання
павялiчваецца да 10 дзён.

 5. Афармленне бланка-заказу па МБА

 5.1. Бланк-заказ запаўняецца на кожны асобны дакумент.

 5.2. Пры перадачы запыта ў тэлекамунiкацыйным рэжыме неабходна
захоўваць састаў i паслядоўнасць рэквiзiтаў.

 5.3. Бланк-заказ запаўняецца разборлiва, без адвольных
скарачэнняў.

 5.4. Пры афармленнi бланка-заказу абанент павiнен указаць:
 - нумар сваёй бiблiятэкi;
 - дату i нумар заказу;
 - падрабязны адрас;
 - бiблiяграфiчныя звесткi аб дакуменце (аўтар, iнiцыялы,
загаловак, месца i год выдання - для кнiг; год, том, нумар, аўтар i
назва артыкула - для пераядычных выданняў);
 - крынiцу атрымання iнфармацыi пра дакумент (аўтар, назва, год
i месца выдання, старонка);
 - iнфармацыю аб згодзе карыстальнiка на атрыманне платнай копii
(пры немагчымасцi выслаць арыгiнал).

 5.5. Звесткi аб дакуменце прыводзяцца на мове арыгiнала.

 5.6. Бiблiятэка (орган НТI), якая атрымала бланк-заказ, ставiць
штамп i дату атрымання запыта, а таксама адзначае вынiкi
бiблiяграфiчнай дапрацоўкi (бiблiяграфiчнага ўдакладнення).

 5.7. Пры перанакiраваннi запыту на дакументы, якiя адсутнiчаюць
у фондзе, на бланку-заказе адзначаецца прычына i дата
перанакiравання.

 6. Выдача i захаванасць дакументаў

 6.1. Па МБА выдаюцца арыгiналы або копii дакументаў па
меркаванню фондатрымальнiка.

 6.2. Дакументы па заказах, атрыманых па каардынацыi, высылаюцца
непасрэдна абаненту.

 6.3. Тэрмiн карыстання атрыманымi па МБА дакументамi (без улiку
часу на перасылку):
 - на кнiгi - 30 дзён;
 - на перыядычныя выданнi - 15 дзён;
 - на мiкракопii - 45 дзён.

 6.4. Тэрмiн карыстання па МБА дакументамi павышанага попыту
можа быць скарочаны бiблiятэкай-фондатрымальнiкам да 10 дзён.

 6.5. Па МБА не выдаюцца арыгiналы дакументаў:
 - газет;
 - рэдкiх i каштоўных дакументаў;
 - дысертацый;
 - аудыёвiзуальных матэрыялаў;
 - карт;
 - даведачных выданняў;
 - нарматыўна-тэхнiчнай дакументацыi.

 Заўвага. Мастацкая лiтаратура высылаецца толькi для навуковай
працы, падрыхтоўкi лекцый, перакладчыцкай дзейнасцi.

 6.6. Матэрыяльную адказнасць за захаванасць дакументаў,
атрыманых па МБА, нясе бiблiятэка-абанент.

 6.7. Дакументы, атрыманыя па МБА, забараняецца выдаваць дадому.

 6.8. У выпадку пашкоджання або страты дакумента
бiблiятэка-абанент павiнна зрабiць замену яго iдэнтычным цi копiяй,
а пры немагчымасцi замены - кампенсаваць у дзесяцiкратным памеры яго
кошт на момант замены, якi вызначае фондатрымальнiк.

 6.9. Перасылка дакументаў па МБА аплачваецца
бiблiятэкай-фондатрымальнiкам пры адпраўцы i бiблiятэкай-абанентам
пры звароце дакумента.

 6.10. Пошукi дакументаў, якiя прапалi пры перасылцы па пошце,
ажыццяўляе адпраўшчык неадкладна пры атрыманнi iнфармацыi аб
прапажы.

 6.11. Абаненты, якiя парушаюць правiлы МБА, пазбаўляюцца права
карыстання iм да лiквiдавання парушэння.

 Дадатак 1

 Цэнтры МБА Беларусi

 ------------------------------T------------------------------------
 Назва i адрас ¦ Тэматыка заказаў па МБА
 ------------------------------+------------------------------------
 1 ¦ 2
 ------------------------------+------------------------------------

 1. Нацыянальная бiблiятэка Грамадскiя i гуманiтарныя навукi,
 Беларусi. унiверсальная тэматыка (дэпазiтарый
 220636, г.Мiнск, унiверсальнага профiлю)
 вул.Чырвонаармейская, 9

 2. Фундаментальная Гуманiтарныя, прыродазнаўчыя i
 бiблiятэка Беларускага дакладныя навукi
 дзяржаўнага унiверсiтэта.
 220080, г.Мiнск,
 пр.Скарыны, 4

 3. Рэспублiканская Педагагiчныя навукi i народная
 навукова-педагагiчная асвета
 бiблiятэка.
 220088, г.Мiнск,
 вул.Захарава, 59

 4. Рэспублiканская Тэхнiчныя навукi (дэпазiтарый па
 навукова-тэхнiчная тэхнiцы i эканомiцы прамысловасцi,
 бiблiятэка. спецвiдах тэхнiчных дакументаў)
 220078, г.Мiнск,
 пр.Машэрава, 7

 5. Урадавая бiблiятэка. Унiверсальная тэматыка (дзяржава i
 220010, г.Мiнск, Дом Урада права, эканомiка)

 6. Бiблiятэка Беларускай Тэхнiчныя навукi
 дзяржаўнай полiтэхнiчнай
 акадэмii.
 220027, г.Мiнск,
 пр.Скарыны, 65

 7. Цэнтральная навуковая Прыродазнаўчыя i дакладныя навукi
 бiблiятэка iмя Я.Коласа (дэпазiтарый па прыродазнаўчых i
 Акадэмii навук Беларусi. дакладных навуках)
 200601, г.Мiнск,
 вул.Сурганава, 15

 8. Беларуская Сельскагаспадарчыя навукi
 сельскагаспадарчая (дэпазiтарый па сельскагаспадарчых
 бiблiятэка. навуках)
 220600, г.Мiнск,
 вул.Казiнца, 88

 9. Рэспублiканская навуковая Медыцынскiя навукi (дэпазiтарый па
 медыцынская бiблiятэка. медыцынскiх навуках i ахове здароўя)
 220001, г.Мiнск,
 вул.Фабрыцыуса, 28

 10. Рэспублiканская Фiзiчная культура i спорт
 навукова-метадычная
 бiблiятэка па
 фiзiчнай культуры.
 220056, г.Мiнск,
 пр.Скарыны, 49

 ___________________________________________________________