ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 сакавіка 2007 г. № 408

Аб узнагароджанні Я.Сычэўскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую дзейнасць па ўмацаванню добрасуседскіх беларуска-польскіх адносін і значны асабісты ўклад у развіццё беларускай адукацыі і культуры ў Рэспубліцы Польшча ўзнагародзіць старшыню Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Яна Сычэўскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.