ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 снежня 2005 г. № 1501

Аб узнагароджанні М.К.Бабкова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення і прапаганду музычнага мастацтва ўзнагародзіць дырэктара дзіцячай музычнай школы № 13 г. Мінска Бабкова Мікалая Калістратавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.