ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 красавіка 2007 г. № 422

Аб камандзіраванні А.У.Азярца, Г.І.Кузняцова і І.Г.Тушынскага ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) для абмеркавання з кіраўніцтвам адкрытага акцыянернага таварыства «Газпром» пытанняў стварэння сумеснай беларуска-расійскай газатранспартнай арганізацыі:

з 2 па 4 красавіка 2007 г. Міністра энергетыкі Азярца Аляксандра Уладзіміравіча;

з 3 па 4 красавіка 2007 г. Старшыню Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Кузняцова Георгія Іванавіча і намесніка Міністра юстыцыі Тушынскага Ігара Геранінавіча.