ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       26 снежня 2001 г. № 64

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАВIЛАЎ ПРЫЁМУ Ў СЯРЭДНIЯ СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ
НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ПАЛАЖЭННЯ АБ
ПРЫЁМНАЙ КАМIСII СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
         ___________________________________________________________
         Утратило силу постановлением Министерства образования от 28
         апреля  2006  г.  №  43  (зарегистрировано  в  Национальном
         реестре - № 8/14578 от 19.06.2006 г.) <W20614578>  _

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Министерства  образования  от  25  февраля
         2003 г.  № 9 (зарегистрировано в Национальном реестре  -  №
         8/9219 от 07.03.2003 г.) <W20309219>;
            Постановление Министерства  образования  от  23  декабря
         2003  г.  № 75 (зарегистрировано в Национальном реестре - №
         8/10432 от 19.01.2004 г.) <W20410432>;
            Постановление Министерства  образования  от  28  октября
         2004  г.  № 59 (зарегистрировано в Национальном реестре - №
         8/11660 от 09.11.2004 г.) <W20411660>].

     У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь,   зацверджаным   пастановай  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. № 1554 "Аб зацвярджэннi Палажэння
аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь", Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Утратил силу.
         ___________________________________________________________
         Пункт 1   утратил    силу    постановлением    Министерства
         образования от 28 октября 2004 г.  № 59 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - № 8/11660 от 09.11.2004 г.)

            1. Зацвердзiць Правiлы  прыёму  ў  сярэднiя  спецыяльныя
         навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь, якiя дадаюцца.
         ___________________________________________________________

     2. Зацвердзiць    Палажэнне    аб  прыёмнай  камiсii   сярэдняй
спецыяльнай    навучальнай    установы  Рэспублiкi  Беларусь,   якое
дадаецца.
     3. Лiчыць  страцiўшым сiлу пункт 3 загада Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  ад  18  студзеня 2000 г. № 20 "Аб зацвярджэннi
Правiлаў  прыёму  ў  дзяржаўныя  сярэднiя  спецыяльныя   навучальныя
ўстановы  Рэспублiкi  Беларусь"  (Национальный реестр правовых актов
Республики  Беларусь,  2000  г.,  № 24,  8/2758) i пункт 1 пастановы
Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь ад 5 лютага 2001 г. № 6
"Аб  зацвярджэннi  Правiлаў прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя
навучальныя  ўстановы  Рэспублiкi  Беларусь"  (Национальный   реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 25, 8/4979).

Мiнiстр                                              П.I.БРЫГАДЗIН
         ___________________________________________________________
         Правила утратили     силу    постановлением    Министерства
         образования от 28 октября 2004 г.  № 59 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - № 8/11660 от 09.11.2004 г.)

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               26.12.2001 № 64
                                               (у рэдакцыi пастановы
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               25.02.2003 № 9)

                              ПРАВIЛЫ
          прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне
                   сярэдняй спецыяльнай адукацыi

     1. Ва    ўстановах,   якiя  забяспечваюць  атрыманне   сярэдняй
спецыяльнай адукацыi (далей - установа),  дзяржаўнай формы ўласнасцi
маюць  права  на  аснове  агульнай  сярэдняй  або  базавай  адукацыi
атрымаць  на  конкурснай  аснове  бясплатную  сярэднюю   спецыяльную
адукацыю,  калi  адукацыя  дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню,
грамадзяне Рэспублiкi Беларусь i беларусы,  якiя  пражываюць  за  яе
межамi,   грамадзяне   Расiйскай  Федэрацыi,  Рэспублiкi  Казахстан,
Кыргызскай Рэспублiкi, Рэспублiкi Таджыкiстан, а таксама асобы, якiя
пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь або маюць статус бежанца.
     Прыём  грамадзян  iншых замежных дзяржаў ва ўстановы дзяржаўнай
формы    ўласнасцi  праводзiцца  ў  адпаведнасцi  з   заканадаўствам
Рэспублiкi  Беларусь,  калi  iншае  не  прадугледжана мiждзяржаўнымi
пагадненнямi.
     Ва  ўстановах  прыватнай  формы ўласнасцi маюць права на аснове
агульнай сярэдняй або базавай адукацыi атрымаць сярэднюю спецыяльную
адукацыю  на  дагаворных  умовах  грамадзяне  Рэспублiкi   Беларусь,
замежныя  грамадзяне  i  асобы  без  грамадзянства,  якiя  пастаянна
пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
     2. Па  ўсiх формах навучання на падставе дагавораў за аплату ва
ўстановы  дзяржаўнай  формы  ўласнасцi  на  конкурснай аснове могуць
залiчвацца грамадзяне, якiя станоўча здалi ўступныя экзамены, але не
прайшлi  па  конкурсе на навучанне на бюджэтнай аснове. Забараняецца
заключэнне  дагавораў  да  правядзення  конкурсу.  Памер  аплаты  за
навучанне вызначаюць установы ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
     3. Для  атрымання  другой  сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi   ва
ўстановы  дзяржаўнай  формы ўласнасцi на дзённую, вячэрнюю, завочную
формы  навучання  могуць  прымацца  асобы  на  ўмовах  поўнай аплаты
навучання,  за выключэннем грамадзян, якiм супрацьпаказана работа па
атрыманай  раней  спецыяльнасцi ў сувязi з пагаршэннем стану здароўя
пры    наяўнасцi    заключэння    адпаведнай  медыцынскай   камiсii,
педагагiчных    работнiкаў    пры    паступленнi   на   педагагiчныя
спецыяльнасцi пры наяўнасцi хадайнiцтва з месца работы.
     4.  Для   прыёму  на  дзённую  форму  навучання  ва   ўстановах
вызначаюцца наступныя тэрмiны:
     ва  ўстановах  музычнага  i  мастацкага  профiлю   Мiнiстэрства
культуры  Рэспублiкi  Беларусь,  установе  Дзяржаўнага  камiтэта  па
авiяцыi  Рэспублiкi Беларусь прыём заяў - з 15 чэрвеня па 14 лiпеня;
правядзенне ўступных экзаменаў - з 15 лiпеня па 25 лiпеня; залiчэнне
- па 30 лiпеня;
     ва ўсiх астатнiх дзяржаўных установах прыём заяў - з 15 чэрвеня
па  1  жнiўня;  правядзенне  ўступных  экзаменаў  - з 2 жнiўня па 12
жнiўня; залiчэнне - па 17 жнiўня;
     у  прыватных  установах прыём заяў - з 15 чэрвеня па 14 жнiўня;
правядзенне ўступных экзаменаў - з 10 жнiўня па 20 жнiўня; залiчэнне
- па 25 жнiўня.
     Для  абiтурыентаў, якiя паступаюць ва ўстановы, падпарадкаваныя
Мiнiстэрству   спорту  i  турызму  Рэспублiкi  Беларусь,  у   якасцi
ўступнага  экзамену  па спецыяльнасцi могуць быць залiчаны iх вынiкi
на  спартыўных  мерапрыемствах,  якiя  ўключаны  ў  каляндарны  план
Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь.
     На  завочную  i вячэрнюю формы навучання (на ўсе спецыяльнасцi,
акрамя спецыяльнасцей, звязаных з сезоннымi работамi) прыём заяў - з
1  мая па 20 жнiўня, правядзенне экзаменаў i залiчэнне - з 1 чэрвеня
па 1 верасня; на спецыяльнасцi, звязаныя з сезоннымi работамi, прыём
заяў  -  з  1  кастрычнiка  па 30 лiстапада, правядзенне экзаменаў i
залiчэнне - з 1 лiстапада па 25 снежня.
     Уступныя  экзамены  на  завочную  i  вячэрнюю  формы  навучання
праводзяцца    ў  некалькi  перыядаў,  якiя  вызначаюцца   прыёмнымi
камiсiямi з улiкам пажаданняў арганiзацый адпаведнай галiны.
     Прыёмным  камiсiям у залежнасцi ад канкрэтных умоў фармiравання
кантынгенту  дазваляецца  працягваць  тэрмiн  прыёму  заяў на розныя
формы навучання i залiчэння да 1 месяца.
         ___________________________________________________________
         Пункт 4   -   с   изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            4. Тэрмiны  прыёму  ва  ўстановы  вызначаюцца  згодна  з
         дадаткам.
            Прыёмным камiсiям  у  залежнасцi  ад   канкрэтных   умоў
         фармiравання   кантынгенту  дазваляецца  працягваць  тэрмiн
         прыёму заяў на розныя формы  навучання  i  залiчэння  да  1
         месяца.
         ___________________________________________________________

     5. Дакументы, якiя асобы падаюць у прыёмную камiсiю ўстановы:
     заява па адпаведнай форме;
     дакумент аб адукацыi (арыгiнал);
     медыцынская  даведка  вызначанай  Мiнiстэрствам  аховы  здароўя
Рэспублiкi Беларусь формы;
     выпiска  з  працоўнай кнiжкi (для тых, хто працуе i паступае на
вячэрняе або завочнае навучанне);
     сертыфiкат  цэнтралiзаванага  тэстыравання  (для  тых, хто ў iм
удзельнiчаў);
     4 фотакарткi памерам 3х4;
     пашпарт або пасведчанне аб нараджэннi (прад'яўляецца асабiста ў
прыёмную  камiсiю,  аб  чым  робiцца  адпаведны  запiс  у  асабiстай
справе);
     даведка    сельскага  выканаўчага  камiтэта,  якая   пацвярджае
пастаяннае пражыванне ў сельскiм населеным пункце;
     даведка службы занятасцi насельнiцтва (для тых, хто знаходзiцца
на яе ўлiку).
     Даведкi  аб  адукацыi, копii дакументаў аб адукацыi, выдадзеныя
навучальнымi  ўстановамi або iншымi арганiзацыямi, не могуць служыць
падставай для паступлення ва ўстанову.
     Разам    з    пералiчанымi    прадстаўляюцца  дакументы,   якiя
пацвярджаюць права асобы на льготы,  якiя ўстаноўлены заканадаўствам
Рэспублiкi   Беларусь,   цi  сведчаць  аб  асабiстых  здольнасцях  i
талентах.
         ___________________________________________________________
         Пункт 5   -   с   изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            5. Дакументы,  якiя асобы  падаюць  у  прыёмную  камiсiю
         ўстановы:
            заява па адпаведнай форме;
            дакумент аб адукацыi (арыгiнал);
            медыцынская даведка   вызначанай   Мiнiстэрствам   аховы
         здароўя Рэспублiкi Беларусь формы;
            выпiска з  працоўнай  кнiжкi  (для  тых,  хто  працуе  i
         паступае на вячэрняе або завочнае навучанне);
            сертыфiкат цэнтралiзаванага тэстыравання (для тых, хто ў
         iм удзельнiчаў);
            4 фотакарткi памерам 3х4;
            пашпарт або  пасведчанне  аб  нараджэннi  (прад'яўляецца
         асабiста ў прыёмную камiсiю, аб чым робiцца адпаведны запiс
         у асабiстай справе).
            Даведкi аб  адукацыi,  копii  дакументаў  аб   адукацыi,
         выдадзеныя     навучальнымi     ўстановамi    або    iншымi
         арганiзацыямi,  не могуць служыць падставай для паступлення
         ва ўстанову.
            Разам з  пералiчанымi  прадстаўляюцца  дакументы,   якiя
         пацвярджаюць   права  асобы  на  льготы,  якiя  ўстаноўлены
         заканадаўствам  Рэспублiкi   Беларусь,   цi   сведчаць   аб
         асабiстых здольнасцях i талентах.
         ___________________________________________________________

     6. Исключен.
         ___________________________________________________________
         Пункт 6 исключен постановлением Министерства образования от
         23  декабря  2003 г.  № 75 (зарегистрировано в Национальном
         реестре - № 8/10432 от 19.01.2004 г.)

            6. Асобы,  якiя паступаюць ва ўстановы дзяржаўнай  формы
         ўласнасцi  не ў год атрымання базавай цi сярэдняй адукацыi,
         абавязаны  прадставiць  дакументы,  якiя  пацвярджаюць   iх
         вучобу  цi  работу за гады,  якiя папярэднiчалi паступленню
         (дыплом,  выпiска  з  працоўнай  кнiжкi,   даведка   службы
         занятасцi насельнiцтва, iншае).
         ___________________________________________________________

     7. На  скарочаны тэрмiн навучання можа ажыццяўляцца прыём асоб,
якiя  маюць прафесiйна-тэхнiчную адукацыю i паступаюць на адпаведныя
спецыяльнасцi,    пры  ўмове  выканання  патрабаванняў   адукацыйных
стандартаў сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
     8. На спецыяльнасцi, па якiх на вытворчасцi праца непаўналетнiх
забаронена,   на  дзённае  навучанне  на  аснове  базавай   адукацыi
прымаюцца толькi асобы, якiм да пачатку вытворчай практыкi споўнiцца
18 год.
     9. Для    забеспячэння    патрэб  у  спецыялiстах  па   асобных
спецыяльнасцях  ва  ўстанове можа ажыццяўляцца мэтавы прыём згодна з
парадкам, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     10. Пры  наяўнасцi  вакантных месцаў у групах на аснове базавай
адукацыi ўстанова можа прымаць на адпаведны курс абiтурыентаў,  якiя
маюць   агульную   сярэднюю  адукацыю  i  здалi  ўступныя  экзамены,
вызначаныя  для  тых,  хто  паступае  на  аснове  агульнай  сярэдняй
адукацыi.
     Прыём названых абiтурыентаў на I курс у групы на аснове базавай
адукацыi не дазваляецца (акрамя спецыяльнасцей мастацтва).
     11.  Уступныя  экзамены  праводзяцца па двух прадметах: адзiн з
якiх  абавязковы  -  па  беларускай  мове  цi рускай мове (па выбары
абiтурыента,    за  выключэннем  фiлалагiчных  спецыяльнасцей,   пры
паступленнi  на  якiя  неабходна  здаваць  экзамен  у адпаведнасцi з
абранай спецыяльнасцю).
     Для  абiтурыентаў  дзённай  формы навучання, якiя паступаюць на
аснове  агульнай  сярэдняй  адукацыi,  экзамен па беларускай мове цi
рускай  мове  праводзiцца  ў  форме  абавязковага   цэнтралiзаванага
тэсцiравання,  а для абiтурыентаў, якiя паступаюць на аснове базавай
адукацыi,  -  у  форме  дыктанта  па цэнтралiзаваных заданнях у днi,
вызначаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Для  абiтурыентаў  завочнай i вячэрняй формаў навучання экзамен
па беларускай мове цi рускай мове праводзiцца ў форме дыктанта.
     Тэрмiны  i  ўмовы  правядзення  цэнтралiзаванага   тэсцiравання
вызначае Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Другi  экзамен  абiтурыенты  здаюць  у  адпаведнасцi з профiлем
(напрамкам) спецыяльнасцi па адным з наступных прадметаў:

матэматыка        - тэхнiка i тэхналогii (за выключэннем
                    спецыяльнасцей хiмiчнай i харчовай
                    прамысловасцi, мадэлiраванне i канструяванне
                    адзення, аналiтычны кантроль хiмiчных
                    злучэнняў, ахова навакольнага асяроддзя i
                    рацыянальнае выкарыстанне прыродных
                    рэсурсаў), эканомiка i кiраванне,
                    сельскагаспадарчы мэнеджмент, будаўнiцтва,
                    аграiнжынерыя, геадэзiя, тапаграфiя,
                    пачатковая адукацыя, прафесiянальнае
                    навучанне, тэхналогiя, мелiярацыя i водная
                    гаспадарка, лясная гаспадарка, папярэджванне
                    i лiквiдаванне надзвычайных сiтуацый;

хiмiя             - хiмiчная i харчовая прамысловасць, аналiтычны
                    кантроль хiмiчных злучэнняў, ахова
                    навакольнага асяроддзя i рацыянальнае
                    выкарыстанне прыродных рэсурсаў, вытворчасць
                    прадукцыi i арганiзацыя грамадскага
                    харчавання, заатэхнiя, ветэрынарная медыцына,
                    пчалярства, аграномiя, плодаагароднiцтва;
                    вытворчасць, захоўванне i перапрацоўка
                    прадукцыi раслiнаводства; аграхiмiя,
                    насенняводства i ахова раслiн;

бiялогiя          - дашкольная адукацыя, спецыяльнасцi аховы
                    здароўя;

беларуская        - выкладанне фiлалагiчных дысцыплiн,
лiтаратура цi       бiблiятэказнаўства i бiблiяграфiя;
руская лiтаратура

замежная мова     - замежныя мовы;

гiсторыя Беларусi - сацыяльная педагогiка, дакументазнаўства,
                    правазнаўства, сацыяльная работа;

па спецыяльнасцi  - мастацтва i дызайн, музыкальная адукацыя,
                    музыказнаўства, выяўленчае мастацтва,
                    мадэлiраванне i канструяванне адзення,
                    архiтэктура, фатаграфiя, парыкмахерскае
                    мастацтва i дэкаратыўная касметыка,
                    праваахоўная дзейнасць, фiзiчная культура,
                    спартыўна-педагагiчная дзейнасць.

         ___________________________________________________________
         Пункт 11   -   в   редакции   постановления    Министерства
         образования от 23 декабря 2003 г.  № 75 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - № 8/10432 от 19.01.2004 г.)

            11. Абiтурыенты  здаюць  два  ўступныя  экзамены.  Адзiн
         экзамен  -  на  выбар  абiтурыента  па  беларускай  мове  i
         лiтаратуры цi  па  рускай  мове  i  лiтаратуры  (пiсьмова),
         выключэннем   з'яўляюцца  фiлалагiчныя  спецыяльнасцi,  пры
         паступленнi   на   якiя   неабходна   здаваць   экзамен   у
         адпаведнасцi  з  абранай  спецыяльнасцю.  Для  абiтурыентаў
         дзённай  формы  навучання  гэты  экзамен   праводзiцца   па
         цэнтралiзаваных  заданнях  у днi,  вызначаныя Мiнiстэрствам
         адукацыi Рэспублiкi Беларусь.  Другi экзамен  i  форму  яго
         правядзення вызначаюць установы.  На спецыяльнасцi, па якiх
         у папярэднiм годзе конкурс перавышаў 5 чалавек на  месца  i
         другiм   экзаменам   вызначана  матэматыка,  другi  экзамен
         праводзiцца ў пiсьмовай форме па цэнтралiзаваных заданнях у
         днi, вызначаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
            Калi другiм    экзаменам    вызначаны     экзамен     па
         спецыяльнасцi, ён праводзiцца ў першую чаргу.
         ___________________________________________________________

     12. Уступныя    экзамены    праводзяцца  з  ацэнкай  ведаў   па
дзесяцiбальнай сiстэме (0; 1; 2; 3; 4; 5; 6; 7; 8; 9; 10).
     13. Уступныя  экзамены  (акрамя  экзаменаў  па   спецыяльнасцi)
праводзяцца  па  праграмах,  складзеных  у  адпаведнасцi з вучэбнымi
праграмамi  ўстановы,  якая  забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй
або    базавай  адукацыi,  i  зацверджаных  Мiнiстэрствам   адукацыi
Рэспублiкi   Беларусь.  Экзамен  па  спецыяльнасцi  праводзiцца   па
праграме, зацверджанай органам кiравання па падначаленасцi.
     14. Вынiкi  цэнтралiзаванага  тэстыравання,  якое  праведзена ў
бягучым    годзе,    залiчваюцца  ў  адпаведнасцi  з   прадстаўленым
сертыфiкатам у якасцi ўступных экзаменаў.
     15. Выпускнiкi  падрыхтоўчых  курсаў,  якiя  здалi   сумешчаныя
выпускныя-ўступныя  экзамены  экзаменацыйнай камiсii ўстановы, маюць
права  з  iх  вынiкамi  ўдзельнiчаць  у  конкурсе на платныя месцы ў
дадзенай установе.
     16. Абiтурыенты,  якiя  не  з'явiлiся  на  экзамен па ўважлiвай
прычыне,  дапускаюцца  да  экзаменаў у тэрмiны, вызначаныя для iншых
груп,  па  рашэннi адказнага сакратара прыёмнай камiсii. Тыя, хто не
з'явiлiся  на  адзiн  з  экзаменаў у прызначаны па раскладзе час без
уважлiвай  прычыны  або  атрымалi адзнакi 0, 1, 2 балы, да наступных
экзаменаў не дапускаюцца.
     Пры  атрыманнi  адзнак  0,  1, 2 балы паўторная здача ўступнага
экзамену па дадзеным прадмеце не дазваляецца.
     17.  Пераможцы мiжнародных i рэспублiканскiх (дыплом I, II, III
ступенi)  алiмпiяд  па агульнаадукацыйных прадметах, якiя праведзены
Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  у бягучым навучальным
годзе,  пераможцы  мiжнародных  i рэспублiканскiх творчых конкурсаў,
мiжнародных  i  рэспублiканскiх  алiмпiяд  па  прадметах мастацтва i
культуры  (дыплом I, II, III ступенi), якiя праведзены Мiнiстэрствам
культуры Рэспублiкi Беларусь у апошнiя два гады, пераможцы i прызёры
чэмпiянатаў,  першынстваў,  Кубкаў  свету, Еўропы, Беларусi бягучага
года  (дыплом  I,  II,  III  ступенi),  асобы,  якiя   ўзнагароджаны
нагрудным  знакам  "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь  па  сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў",
лаўрэаты  спецыяльнага  фонду  Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь   па
падтрымцы  таленавiтай  моладзi  залiчваюцца  на бюджэтныя месцы без
уступных экзаменаў на адпаведныя спецыяльнасцi.
     Пералiчаныя    абiтурыенты,    якiя    паступаюць    на   iншыя
спецыяльнасцi, вызваляюцца ад здачы ўступных экзаменаў па адпаведным
прадмеце з выстаўленнем адзнакi 10.
         ___________________________________________________________
         Пункт 17   -   с   изменениями,  внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            17. Пераможцы мiжнародных,  рэспублiканскiх  (дыплом  I,
         II,  III  ступенi)  прадметных  алiмпiяд,  якiя  праведзены
         Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь   у   бягучым
         навучальным   годзе   ва   ўстановах,   якiя  забяспечваюць
         атрыманне     агульнай      сярэдняй      або      базавай,
         прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi,  а таксама абiтурыенты, якiя
         ўзнагароджаны нагрудным знакам лаўрэата спецыяльных  фондаў
         Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь  па  сацыяльнай  падтрымцы
         здольных  навучэнцаў,  студэнтаў  i  таленавiтай   моладзi,
         залiчваюцца  без  уступных  экзаменаў  пры  паступленнi  на
         адпаведныя спецыяльнасцi.
            Пералiчаныя абiтурыенты,   якiя   паступаюць   на  iншыя
         спецыяльнасцi,  вызваляюцца ад здачы ўступных экзаменаў  па
         адпаведным прадмеце з выстаўленнем адзнакi 10.
         ___________________________________________________________

     18. Абiтурыенты,  якiя  закончылi  ўстанову,  якая  забяспечвае
атрыманне  агульнай  сярэдняй  або  базавай  адукацыi, з атэстатам з
адзнакай,  залатым цi сярэбраным медалём, установу, якая забяспечвае
атрыманне  прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi на аснове базавай адукацыi,
з дыпломам з адзнакай, здаюць адзiн уступны экзамен пiсьмова. Асобы,
якiя  атрымалi  9, 10 балаў, а таксама раней 9, 10 балаў на экзамене
па    спецыяльнасцi    пры  яго  наяўнасцi,  залiчваюцца.   Астатнiя
абiтурыенты здаюць другi экзамен i залiчваюцца па конкурсе.
     19. На  спецыяльнасцi,  па  якiх  конкурс  складае пяць i больш
чалавек  на  адно  планавае  месца,  пералiчаныя  ў  пунктах 17 i 18
абiтурыенты здаюць усе ўступныя экзамены.
     20. На  спецыяльнасцi,  па  якiх  у папярэднiм годзе конкурс не
перавышаў 1,5 чалавека на адно планавае месца, па конкурсе сярэдняга
бала  дакумента  аб адукацыi прымаюцца пералiчаныя ў пунктах 17 i 18
абiтурыенты,  абiтурыенты, якiя закончылi ўстанову, якая забяспечвае
атрыманне     агульнай     сярэдняй     або     базавай    адукацыi,
прафесiйна-тэхнiчнай  адукацыi  на  аснове   базавай   адукацыi,   з
адзнакамi 6, 7, 8, 9, 10 балаў, установу, якая забяспечвае атрыманне
прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi на аснове агульнай сярэдняй  адукацыi,
з   дыпломам   з   адзнакай   па  выбранай  ва  ўстанове  адпаведнай
спецыяльнасцi. Залiчэнне дадзеных катэгорый абiтурыентаў праводзiцца
за   5   дзён  да  пачатку  ўступных  экзаменаў.  Абiтурыенты,  якiя
паступаюць ва  ўстановы  культуры  i  мастацтва,  абавязкова  здаюць
экзамен па спецыяльнасцi. Астатнiя здаюць уступныя экзамены.
         ___________________________________________________________
         Пункт 20   -   с   изменениями,  внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            20. На спецыяльнасцi, па якiх у папярэднiм годзе конкурс
         не  перавышаў  1,5  чалавека  на  адно  планавае месца,  па
         конкурсе сярэдняга бала  дакумента  аб  адукацыi  прымаюцца
         пералiчаныя  ў  пунктах  17 i 18 абiтурыенты,  абiтурыенты,
         якiя  закончылi  ўстанову,   якая   забяспечвае   атрыманне
         агульнай      сярэдняй      або      базавай      адукацыi,
         прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi на аснове базавай адукацыi, з
         адзнакамi 6,  7, 8, 9, 10 балаў, установу, якая забяспечвае
         атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi на аснове  агульнай
         сярэдняй  адукацыi,  з  дыпломам  з адзнакай па выбранай ва
         ўстанове адпаведнай спецыяльнасцi. Астатнiя здаюць уступныя
         экзамены.
         ___________________________________________________________

     21. Па-за  конкурсам пры атрыманнi на ўступных экзаменах адзнак
не нiжэй як 3 балы залiчваюцца:
     дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;
     iнвалiды I  i II групы,  дзецi-iнвалiды,  якiм у адпаведнасцi з
заключэннем    медыка-рэабiлiтацыйных    экспертных    камiсiй    не
супрацьпаказана  навучанне  ва  ўстанове  i  якiя  могуць  наведваць
заняткi;
     воiны-iнтэрнацыяналiсты;
     дзецi  з  сем'яў  ваеннаслужачых  або  рабочых  i служачых, што
займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях, якiя загiнулi (памерлi) цi
сталi  iнвалiдамi  ў  час  праходжання  ваеннай  службы  або працы ў
складзе  савецкiх войскаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя
дзеяннi,  а  таксама  дзецi  з  сем'яў ваеннаслужачых, якiя загiнулi
(памерлi) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы;
     дзецi  з  сем'яў  асоб  начальнiцкага i радавога складу органаў
унутраных  спраў,  загiнуўшых  (памерлых) або стаўшых iнвалiдамi пры
выкананнi  службовых  абавязкаў  на  тэрыторыi  дзяржаў,  дзе вялiся
баявыя  дзеяннi,  а  таксама  загiнуўшых  (памерлых) у мiрны час пры
выкананнi службовых абавязкаў;
     дзецi  з  сем'яў  асоб  начальнiцкага i радавога складу органаў
фiнансавых  расследаванняў,  загiнуўшых  (памерлых)  пры   выкананнi
службовых абавязкаў;
     асобы,  якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18 Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад
катастрофы  на  Чарнобыльскай  АЭС"  (Ведамасцi  Вярхоўнага   Савета
Беларускай ССР, 1991 г., № 10, арт.111).
     22. Пры  аднолькавай  агульнай колькасцi балаў пераважнае права
на залiчэнне маюць:
     грамадзяне, якiя маюць большы стаж практычнай работы па профiлi
абранай  спецыяльнасцi,  калi яны паступаюць на навучанне без адрыву
ад вытворчасцi;
     iнвалiды III      групы      пры     адсутнасцi     медыцынскiх
супрацьпаказанняў;
     асобы,  якiя  маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19, 20,
23,  24,  25  Закону  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  сацыяльнай  абароне
грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
     зволеныя ў запас ваеннаслужачыя;
     грамадзяне, якiя закончылi ўстанову, якая забяспечвае атрыманне
базавай  або  сярэдняй  адукацыi,  з адзнакай, залатым цi сярэбраным
медалём,  установу,  якая забяспечвае атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай
адукацыi на аснове базавай адукацыi, з дыпломам з адзнакай;
     пераможцы   абласных  алiмпiяд па агульнаадукацыйных прадметах,
турнiраў  i  конкурсаў  па  прадметах,  па якiх праводзяцца ўступныя
экзамены;
     грамадзяне,  якiя маюць больш высокi сярэднi бал у дакуменце аб
адукацыi.
         ___________________________________________________________
         Пункт 22   -   с   изменениями,  внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            22. Пры аднолькавай агульнай колькасцi балаў  пераважнае
         права на залiчэнне маюць:
            грамадзяне, якiя маюць большы стаж практычнай работы  па
         профiлi  абранай  спецыяльнасцi,  калi  яны  паступаюць  на
         навучанне без адрыву ад вытворчасцi;
            iнвалiды III    групы    пры    адсутнасцi   медыцынскiх
         супрацьпаказанняў;
            асобы, якiя  маюць  iльготы  ў адпаведнасцi з артыкуламi
         19,  20,  23,  24,  25  Закону  Рэспублiкi   Беларусь   "Аб
         сацыяльнай абароне грамадзян,  пацярпеўшых ад катастрофы на
         Чарнобыльскай АЭС";
            зволеныя ў запас ваеннаслужачыя;
            грамадзяне, якiя закончылi  ўстанову,  якая  забяспечвае
         атрыманне   базавай  або  сярэдняй  адукацыi,  з  адзнакай,
         залатым цi сярэбраным медалём,  установу,  якая забяспечвае
         атрыманне  прафесiйна-тэхнiчнай  адукацыi на аснове базавай
         адукацыi, з дыпломам з адзнакай;
            грамадзяне, якiя   маюць  больш  высокi  сярэднi  бал  у
         дакуменце аб адукацыi.
         ___________________________________________________________

     23. Конкурс  праводзiцца  па  спецыяльнасцях  (спецыялiзацыях).
Залiчэнне  на  ўсе  спецыяльнасцi  праводзiцца па асобных конкурсах
сярод  абiтурыентаў  -  выпускнiкоў  гарадскiх  устаноў  адукацыi, а
таксама  сярод  абiтурыентаў - выпускнiкоў сельскiх устаноў адукацыi
(якiя  пастаянна пражываюць не менш за два гады ў сельскiх населеных
пунктах),   прапарцыянальна  пададзеным  заявам  у  адпаведнасцi   з
колькасцю  балаў,  набраных  абiтурыентамi  на  конкурсных  уступных
экзаменах.  У  тых  выпадках,  калi  конкурсны  прахадны  бал  сярод
абiтурыентаў  - выпускнiкоў сельскiх устаноў адукацыi аднолькавы або
перавышае  конкурсны  бал сярод абiтурыентаў - выпускнiкоў гарадскiх
устаноў адукацыi, залiчэнне праводзiцца па агульным конкурсе.
         ___________________________________________________________
         Пункт 23   -   с   изменениями,  внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            23. Конкурс      праводзiцца      па      спецыяльнасцях
         (спецыялiзацыях).  Залiчэнне  на ўсе спецыяльнасцi,  акрамя
         спецыяльнасцей,  па якiх ажыццяўляецца мэтавая падрыхтоўка,
         праводзiцца  па  асобных  конкурсах  сярод  абiтурыентаў  -
         выпускнiкоў гарадскiх устаноў  адукацыi,  а  таксама  сярод
         абiтурыентаў  - выпускнiкоў сельскiх устаноў адукацыi (якiя
         пастаянна  пражываюць  не  менш  за  два  гады  ў  сельскiх
         населеных  пунктах),  прапарцыянальна  пададзеным  заявам у
         адпаведнасцi з колькасцю балаў,  набраных абiтурыентамi  на
         конкурсных   уступных   экзаменах.  У  тых  выпадках,  калi
         конкурсны прахадны бал  сярод  абiтурыентаў  -  выпускнiкоў
         сельскiх   устаноў   адукацыi   аднолькавы   або  перавышае
         конкурсны бал сярод абiтурыентаў  -  выпускнiкоў  гарадскiх
         устаноў   адукацыi,   залiчэнне   праводзiцца  па  агульным
         конкурсе.
         ___________________________________________________________

     24. На   навучанне   без   адрыву   ад   вытворчасцi  залiчэнне
праводзiцца на аснове агульнай  сярэдняй  адукацыi  па  конкурсе.  У
першую     чаргу     залiчваюцца     абiтурыенты,     якiя     маюць
прафесiйна-тэхнiчную  адукацыю  з   атрыманнем   агульнай   сярэдняй
адукацыi  або  працуюць  не  менш  за  6  месяцаў  i  паступаюць  на
адпаведныя цi роднасныя спецыяльнасцi. Па конкурсе залiчваюцца iншыя
абiтурыенты да 20 працэнтаў ад кантрольных лiчбаў прыёму,  а таксама
на вакантныя месцы,  якiя засталiся пасля залiчэння вышэйпералiчаных
асоб.
         ___________________________________________________________
         Пункт 24   -   с   изменениями,  внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            24. На навучанне без  адрыву  ад  вытворчасцi  залiчэнне
         праводзiцца   на   аснове  агульнай  сярэдняй  адукацыi  па
         конкурсе.  У першую  чаргу  залiчваюцца  абiтурыенты,  якiя
         маюць  прафесiйна-тэхнiчную  адукацыю з атрыманнем агульнай
         сярэдняй адукацыi або працуюць  не  менш  за  6  месяцаў  i
         паступаюць   на   адпаведныя  цi  роднасныя  спецыяльнасцi.
         Колькасць   iншых   асоб,   якiя   залiчаны   па   дадзенай
         спецыяльнасцi,  не  павiнна  перавышаць 20%  ад кантрольных
         лiчбаў прыёму.
         ___________________________________________________________

     25. Залiчэнне   абiтурыентаў  на  ўмовах  мэтавай   падрыхтоўкi
спецыялiстаў ажыццяўляецца па асобным конкурсе. Абiтурыенты, якiя не
залiчаны  на  ўмовах  мэтавага  прыёму,  маюць  права ўдзельнiчаць у
конкурсе на агульных падставах.
     26. На  месцы,  што  засталiся  пасля залiчэння ўсiх асоб, якiя
вытрымалi  ўступныя  экзамены ў дадзеную ўстанову, прыёмным камiсiям
дазваляецца  прымаць асоб, што здавалi такiя ж уступныя экзамены, як
у  дадзеную  ўстанову,  але не прайшлi па конкурсе ў iншыя ўстановы,
якiя  забяспечваюць  сярэднюю  спецыяльную  i  вышэйшую адукацыю, на
падставе даведак устаноўленага ўзору.
     27.  Дадатковыя   патрабаваннi  да  прыёму,  якiя  звязаны   са
спецыфiкай установы (пералiк дакументаў i парадак iх прадстаўлення ў
прыёмную  камiсiю ўстановы, абмежаваннi па ўзросце, поле або льготам
пры    залiчэннi),    зацвярджаюцца    Мiнiстэрствам   адукацыi   па
прадстаўленнi рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання дадзенай
установай.
         __________________________________________________________
         Правила дополнены пунктом  27  постановлением  Министерства
         образования от 23 декабря 2003 г.  № 75 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - № 8/10432 от 19.01.2004 г.)
         ___________________________________________________________

                                     Дадатак
                                     да Правiлаў прыёму ва ўстановы,
                                     якiя забяспечваюць атрыманне
                                     сярэдняй спецыяльнай адукацыi

                           Тэрмiны прыёму

------T-------------------------------------T------------T----------T---------
      ¦                                     ¦            ¦ Уступныя ¦Залiчэнне
№ п/п ¦   Формы навучання, спецыяльнасцi    ¦ Прыём заяў ¦ экзамены ¦ў лiк на-
      ¦                                     ¦            ¦          ¦вучэнцаў
------+-------------------------------------+------------+----------+---------

               1. Дзённае навучанне

1.1.   Установы дзяржаўнай формы ўласнасцi

1.1.1. На ўсе спецыяльнасцi, за выключэннем
       пазначаных у падпунктах 1.1.2-1.1.4

       У групы:
       на аснове базавай адукацыi            З 15 чэрвеня З 1 жнiўня Да
                                             па 31 лiпеня            20 жнiўня

       на аснове агульнай сярэдняй адукацыi  З 15 чэрвеня З 1 жнiўня Да
                                             па 7 жнiўня             20 жнiўня

1.1.2. Музычныя, мастацкiя, тэатральныя,     З 1 чэрвеня  З 6 лiпеня Да
       цыркавога i эстраднага мастацтва      па 5 лiпеня             25 жнiўня

1.1.3. Харэаграфiчныя                        З 1          З 1        Да
                                             красавiка па чэрвеня    20 лiпеня
                                             31 чэрвеня

1.1.4. Фiзiчнай культуры i спорту            З 1 студзеня З пачатку  Да
                                             па 31 жнiўня спаборнiц- 5 верасня
                                                          кага
                                                          перыяду ў
                                                          вiдзе
                                                          спорту*

1.2.   Установы прыватнай формы ўласнасцi
       На ўсе спецыяльнасцi                  З 15 чэрвеня З 1 жнiўня Да
                                             па 15 жнiўня            30 жнiўня

               2. Вячэрняе навучанне

2.1.   Установы дзяржаўнай формы ўласнасцi

2.1.1. На ўсе спецыяльнасцi, за выключэннем  З 3 мая      З 1        Да
       пазначаных у падпунктах 2.1.2, 2.1.3  па 25 жнiўня чэрвеня**  30 жнiўня

2.1.2. Музычныя i мастацкiя                  З 1 па 30    З 1 лiпеня Да
                                             чэрвеня                 25 лiпеня

2.1.3. Рачнога транспарту                    З 1 жнiўня   З 1        Да 25
                                             па 31        лiстапада  лiстапада
                                             кастрычнiка

2.2.   Установы прыватнай формы ўласнасцi
       На ўсе спецыяльнасцi                  З 3 мая      З 1        Да
                                             па 25 жнiўня чэрвеня    30 жнiўня

               3. Завочнае навучанне

3.1.   Установы дзяржаўнай формы ўласнасцi

3.1.1. На ўсе спецыяльнасцi, за выключэннем  З 3 мая      З 10       Да
       пазначаных у падпунктах 3.1.2-3.1.4   па 10 жнiўня чэрвеня**  30 жнiўня

3.1.2. Педагагiчныя                          З 1          З 3 мая**  Да 15
                                             красавiка               чэрвеня
                                             па 30 мая

3.1.3. Музычныя                              З 1 па 30    З 1 лiпеня Да
                                             чэрвеня                 25 лiпеня

3.1.4. Спецыяльнасцi, звязаныя з сезоннымi   З 3          З 1        Да
       работамi (сельскай гаспадаркi,        кастрычнiка  лiстапада  25 снежня
       геалогii, тарфяныя, марскога i        па 30
       рачнога транспарту, геадэзiчныя)      лiстапада

3.2.   Установы прыватнай формы ўласнасцi
       На ўсе спецыяльнасцi                  З 3 мая      З 10       Да
                                             па 20 жнiўня чэрвеня    30 жнiўня
______________________________________________________________________________

______________________________
     *Экзамены (конкурсны   адбор)   праводзяцца    на    спартыўных
мерапрыемствах,  якiя ўключаны ў каляндарны план Мiнiстэрства спорту
i турызму Рэспублiкi Беларусь.
     **Экзамены праводзяцца  ў  некалькi перыядаў,  якiя вызначаюцца
прыёмнымi камiсiямi з улiкам пажадання арганiзацый,  у якiх працуюць
будучыя абiтурыенты.

         ___________________________________________________________
         Правила - в редакции постановления Министерства образования
         от 25 февраля 2003 г.  № 9 (зарегистрировано в Национальном
         реестре - № 8/9219 от 07.03.2003 г.)

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               26.12.2001 № 64

                              ПРАВIЛЫ
         прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы
                        Рэспублiкi Беларусь

     1. У  дзяржаўных  сярэднiх  спецыяльных  навучальных  установах
Рэспублiкi  Беларусь  (далей  -  ССНУ)  маюць права на базе агульнай
сярэдняй   або  базавай  адукацыi  атрымаць  на  конкурснай   аснове
бясплатную  сярэднюю  спецыяльную  адукацыю, калi адукацыя дадзенага
ўзроўню  атрымлiваецца  ўпершыню,  грамадзяне  Рэспублiкi Беларусь i
беларусы,  якiя  пражываюць  за  яе  межамi,  грамадзяне   Расiйскай
Федэрацыi,  Рэспублiкi  Казахстан, Кыргызскай Рэспублiкi, Рэспублiкi
Таджыкiстан, а таксама асобы, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы
Беларусь або маюць статус бежанца.
     Парадак  прыёму  грамадзян  iншых  замежных  дзяржаў   вызначае
дзяржаўная  ССНУ  па  ўзгадненнi  з органамi дзяржаўнага кiравання ў
адпаведнасцi  з  заканадаўствам  Рэспублiкi  Беларусь, калi iншае не
прадугледжана мiждзяржаўнымi пагадненнямi.
     У  недзяржаўных  ССНУ маюць права на базе агульнай сярэдняй або
базавай    адукацыi   атрымаць  сярэднюю  спецыяльную  адукацыю   на
дагаворных    умовах    грамадзяне  Рэспублiкi  Беларусь,   замежныя
грамадзяне  i  асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
     2. Звыш  кантрольных  лiчбаў прыёму па ўсiх формах навучання на
падставе  дагавораў за аплату ў дзяржаўныя ССНУ на конкурснай аснове
могуць залiчвацца грамадзяне, якiя станоўча здалi ўступныя экзамены,
але  не  прайшлi  па  конкурсу  на  навучанне  на  бюджэтнай аснове.
Забараняецца  заключэнне  дагавораў  да  правядзення конкурсу. Памер
аплаты    за    навучанне    вызначаюць    ССНУ  ў  адпаведнасцi   з
заканадаўствам.
     3. Абмежаваннi па прыёму дапускаюцца па медыцынскiх паказаннях,
устаноўленых Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.
     4. Для   атрымання  другой  сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi   ў
дзяржаўныя  ССНУ  па  дзённай,  вячэрняй,  завочнай формах навучання
могуць  прымацца  асобы  на  ўмовах  поўнай  аплаты  навучання,   за
выключэннем  грамадзян,  якiм  супрацьпаказана  работа  па атрыманай
раней  спецыяльнасцi  ў  сувязi  з  пагаршэннем  стану  здароўя  пры
наяўнасцi  заключэння  адпаведнай  медыцынскай камiсii, педагагiчных
работнiкаў   пры  паступленнi  на  педагагiчныя  спецыяльнасцi   пры
наяўнасцi хадайнiцтва з месца работы.
     5. Тэрмiны прыёму ў ССНУ вызначаюцца згодна з дадаткам.
     Прыёмным  камiсiям у залежнасцi ад канкрэтных умоў фармiравання
кантынгенту  дазваляецца  працягваць  тэрмiн  прыёму  заяў на розныя
формы навучання i залiчэння да 1 месяца.
     6. Дакументы,  якiя  абiтурыенты  падаюць  у  прыёмную  камiсiю
ССНУ:
     заява па адпаведнай форме;
     дакумент аб базавай або сярэдняй адукацыi ў арыгiнале.
     Даведкi  аб  адукацыi, копii дакументаў аб адукацыi, выдадзеных
навучальнымi  ўстановамi або iншымi арганiзацыямi, не могуць служыць
падставай для паступлення ў ССНУ;
     медыцынская даведка па форме № 086/У;
     выпiска  з  працоўнай кнiжкi (для тых, хто працуе i паступае на
вячэрняе або завочнае навучанне);
     4 фатакарткi памерам 3х4;
     пашпарт або пасведчанне аб нараджэннi (прад'яўляецца асабiста ў
прыёмную  камiсiю,  аб  чым  робiцца  адпаведны  запiс  у  асабiстай
справе).
     Абiтурыенты,  якiя  паступаюць  у  дзяржаўныя  ССНУ  не  ў  год
атрымання  базавай  цi  сярэдняй  адукацыi,  абавязаны   прадставiць
дакументы,  якiя  пацвярджаюць  iх  вучобу  цi  работу за гады, якiя
папярэднiчалi  паступленню  (дыплом,  выпiска  з  працоўнай  кнiжкi,
даведка службы занятасцi насельнiцтва, iншае).
     Разам    з    пералiчанымi    прадстаўляюцца  дакументы,   якiя
пацвярджаюць    права  абiтурыентаў  на  льготы,  якiя   ўстаноўлены
заканадаўствам   Рэспублiкi  Беларусь,  цi  сведчаць  аб   асабiстых
здольнасцях i талентах абiтурыентаў.
     7. Навучанне  асоб,  якiя  паступаюць  у  ССНУ пасля заканчэння
прафесiйна-тэхнiчных    навучальных   устаноў  (далей  -  ПТНУ)   па
адпаведных спецыяльнасцях, можа ажыццяўляцца ў скарочаныя тэрмiны на
ўмовах, вызначаных вучэбнымi аб'яднаннямi навучальных устаноў.
     8. На спецыяльнасцi, па якiх на вытворчасцi праца непаўналетнiх
забаронена,    на    дзённае  навучанне  пасля  заканчэння   базавай
агульнаадукацыйнай  школы  прымаюцца  толькi  асобы, якiм да пачатку
вытворчай практыкi споўнiцца 18 год.
     9. Для    забеспячэння    патрэб  у  спецыялiстах  па   асобных
спецыяльнасцях  сiстэм рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання
ў ССНУ можа ажыццяўляцца мэтавы прыём.
     10. Пры  наяўнасцi  вакантных  месцаў  у групах на базе базавай
школы  ССНУ  могуць  прымаць  на адпаведны курс асоб, якiя закончылi
сярэднюю  школу  i  здалi  ўступныя  экзамены,  вызначаныя Правiламi
прыёму  ў  сярэднiя  спецыяльныя  навучальныя  ўстановы   Рэспублiкi
Беларусь для тых, хто паступае на базе сярэдняй школы.
     Прыём  названых асоб на I курс у групы на базе базавай школы не
дазваляецца (акрамя спецыяльнасцей мастацтва).
     11. Абiтурыенты здаюць два ўступныя экзамены, адзiн з якiх - па
выбару  абiтурыента  -  па беларускай мове i лiтаратуры цi па рускай
мове i лiтаратуры (пiсьмова) праводзiцца па рашэнню прыёмнай камiсii
ў  выглядзе дыктоўкi, пераказу або сачынення. Выключэннем з'яўляюцца
фiлалагiчныя  спецыяльнасцi,  пры  паступленнi  на  якiя   неабходна
здаваць   экзамены  ў  адпаведнасцi  з  абранай  спецыяльнасцю.   На
спецыяльнасцi,  па  якiх у папярэднi год конкурс перавышаў 5 чалавек
на  месца,  гэты  экзамен  праводзiцца па цэнтралiзаваных заданнях у
фiксаваныя  днi.  Другi  экзамен  i форму яго правядзення вызначаюць
навучальныя  ўстановы.  На  спецыяльнасцi,  па  якiх у папярэднi год
конкурс  перавышаў  5  чалавек на месца, другi экзамен праводзiцца ў
пiсьмовай форме.
     Акрамя  таго,  паступаючыя  на асобныя спецыяльнасцi культуры i
мастацтва,  адукацыi,  архiтэктуры  i  будаўнiцтва,  аховы здароўя i
iншыя  трымаюць  дадатковы  ўступны  экзамен  па  спецыяльнасцi, якi
вызначаецца  ССНУ  i  праводзiцца  па праграме, зацверджанай органам
кiравання  па падначаленасцi. Экзамен па спецыяльнасцi праводзiцца ў
першую чаргу.
     Уступныя  экзамены  праводзяцца з ацэнкай ведаў па шасцiбальнай
сiстэме (2; 3; 3,5; 4; 4,5; 5).
     12. Уступныя  экзамены  (акрамя  экзаменаў  па   спецыяльнасцi)
праводзяцца  па  праграмах,  складзеных  у  адпаведнасцi з вучэбнымi
праграмамi  базавай  або сярэдняй школы i зацверджаных Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     13. Па   ўзгадненнi  з  органам  кiравання  ССНУ  да   ўступных
экзаменаў  можа  прыраўняць iншыя iспыты, якiя праводзяцца ў сiстэме
адукацыi  з  удзелам  экзаменацыйных  камiсiй  дадзенай  навучальнай
установы  (выпускныя экзамены ў сярэдняй школе, прафесiйна-тэхнiчнай
навучальнай установе i iншыя).
     Залiчваюцца вынiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання ў адпаведнасцi
з    прадстаўленым    дзяржаўным  сертыфiкатам  у  якасцi   ўступных
экзаменаў.
     14. Асобы,  якiя  не з'явiлiся на экзамен па ўважлiвай прычыне,
дапускаюцца  да экзаменаў у тэрмiны, вызначаныя для iншых груп. Той,
хто  не  з'явiўся  на адзiн з экзаменаў у прызначаны па раскладу час
або  атрымаў  нездавальняючую  адзнаку,  да  наступных  экзаменаў не
дапускаецца.
     Пры атрыманнi нездавальняючай адзнакi паўторная здача ўступнага
экзамену па дадзенаму прадмету не дазваляецца.
     15. Пераможцы  (I,  II, III месцы) мiжнародных, рэспублiканскiх
конкурсаў прафесiйнага майстэрства навучэнцаў ПТНУ па абранай у ССНУ
роднаснай спецыяльнасцi прымаюцца без уступных экзаменаў.
     Асобы,  якiя закончылi базавую школу з адзнакай, сярэднюю школу
з  залатым  цi  сярэбраным  медалём,  ПТНУ  на  базе базавай школы з
дыпломам  з  адзнакай, здаюць адзiн уступны экзамен пiсьмова. Асобы,
якiя  атрымалi  адзнаку  "5"  (выдатна), а таксама раней азднаку "5"
(выдатна)    па   экзамену  па  спецыяльнасцi  пры  яго   наяўнасцi,
залiчваюцца.   Астатнiя  асобы  здаюць  другi  экзамен  на   абраную
спецыяльнасць i залiчваюцца па конкурсу.
     На  спецыяльнасцi, па якiх конкурс складае пяць i больш заяў на
адно  планавае  месца,  вышэйпералiчаныя ў гэтым пункце асобы здаюць
усе ўступныя экзамены.
     Па   рашэнню  прыёмных  камiсiй  па  конкурсу  сярэдняга   бала
дакумента  аб  адукацыi  на  спецыяльнасцi,  па якiх у папярэднi год
конкурс  заяў  на  адно  планавае  месца  не  перавышаў  1,5, могуць
прымацца   вышэйпералiчаныя  ў  гэтым  пункце  асобы,  асобы,   якiя
закончылi  базавую  цi  сярэднюю школу, ПТНУ на базе базавай школы з
адзнакамi  "4"  i  "5",  ПТНУ  на  базе  сярэдняй школы з дыпломам з
адзнакай  па  выбранай  у  ССНУ адпаведнай цi блiзкай спецыяльнасцi.
Залiчэнне  гэтых  катэгорый  абiтурыентаў  праводзiцца  за 5 дзён да
пачатку  ўступных экзаменаў у межах да 60%  плана прыёму на дадзеную
спецыяльнасць. Астатнiя здаюць уступныя экзамены.
     Вызваляюцца  ад  уступнага  экзамену  па адпаведнаму прадмету з
выстаўленнем  адзнакi  "5"  (выдатна)  пераможцы  (I, II, III месцы)
мiжнародных,  рэспублiканскiх,  абласных  (Мiнскiх  гарадскiх) тураў
прадметных алiмпiяд навучэнцаў школ i ПТНУ.
     Па-за  конкурсам  пры  атрыманнi  станоўчых  адзнак на ўступных
экзаменах залiчваюцца:
     дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;
     iнвалiды  I  i  II групы, дзецi-iнвалiды, якiм у адпаведнасцi з
заключэннем    медыка-рэабiлiтацыйных    экспертных    камiсiй    не
супрацьпаказана навучанне ў ССНУ i якiя могуць наведваць заняткi;
     воiны-iнтэрнацыяналiсты;
     дзецi  з  сем'яў  ваеннаслужачых  або  рабочых  i служачых, што
займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях, якiя загiнулi (памерлi) цi
сталi  iнвалiдамi  ў  час  праходжання  ваеннай  службы  або працы ў
складзе  савецкiх  войск  на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя
дзеяннi,  а  таксама  дзецi  з  сем'яў ваеннаслужачых, якiя загiнулi
(памерлi) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы;
     дзецi  з  сем'яў  асоб  начальнiцкага i радавога складу органаў
унутраных  спраў,  загiнуўшых  (памёршых) або стаўшых iнвалiдамi пры
выкананнi  службовых  абавязкаў  на  тэрыторыi  дзяржаў,  дзе вялiся
баявыя  дзеяннi,  а  таксама  загiнуўшых  (памёршых) у мiрны час пры
выкананнi службовых абавязкаў;
     дзецi  з  сем'яў  асоб  начальнiцкага i радавога складу органаў
фiнансавых  расследаванняў,  загiнуўшых  (памёршых)  пры   выкананнi
службовых абавязкаў;
     асобы, якiя  маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18 Закона
Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 г.  № 634-XII  "Аб  сацыяльнай
абароне  грамадзян,  пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"
(Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10, арт.111;
Ведамасцi  Вярхоўнага  Савета  Рэспублiкi  Беларусь,  1992 г.,  № 4,
арт.73;  № 33,  арт.525;  1995 г.,  № 33,  арт.429;  1996 г.,  № 21,
арт.380;  Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь,
2001 г., № 55, 2/774; № 67, 2/788).
     16. Пры  аднолькавай  агульнай колькасцi балаў пераважнае права
на залiчэнне маюць:
     грамадзяне, якiя маюць большы стаж практычнай работы па профiлю
абранай  спецыяльнасцi,  калi яны паступаюць на навучанне без адрыву
ад вытворчасцi;
     iнвалiды    III    групы    пры    адсутнасцi       медыцынскiх
супрацьпаказанняў;
     асобы,  якiя  маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19, 20,
23,  24,  25  Закона  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  сацыяльнай  абароне
грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
     звольненыя    ў  запас  ваеннаслужачыя,  якiя  маюць   iльготы,
устаноўленыя заканадаўствам; i рэкамендацыi воiнскiх часцей;
     грамадзяне,  якiя  закончылi базавую школу з адзнакай, сярэднюю
школу  з залатым цi сярэбраным медалём, ПТНУ на базе базавай школы з
дыпломам з адзнакай;
     грамадзяне,  якiя маюць больш высокi сярэднi бал у дакуменце аб
адукацыi.
     Ва  ўсiх  астатнiх  выпадках парадак залiчэння асоб, якiя маюць
пераважнае    права   на  залiчэнне,  вызначаюць  прыёмныя   камiсii
навучальных устаноў.
     17. Конкурс  праводзiцца  па  спецыяльнасцях  (спецыялiзацыях).
Залiчэнне  на  ўсе  спецыяльнасцi,  акрамя  спецыяльнасцей,  па якiх
ажыццяўляецца  мэтавая падрыхтоўка, праводзiцца па асобных конкурсах
сярод  выпускнiкоў  гарадскiх  школ,  а  таксама  сярод  выпускнiкоў
сельскiх  школ  i  ПТНУ  сельскагаспадарчага профiлю (якiя пастаянна
пражываюць  не  менш  як  два  гады  ў  сельскiх  населеных пунктах)
прапарцыянальна  пададзеным заявам у адпаведнасцi з колькасцю балаў,
набраных  абiтурыентамi  на  конкурсных  уступных  iспытах.  У   тых
выпадках,  калi  конкурсны  прахадны  бал сярод выпускнiкоў сельскiх
школ  аднолькавы  або  перавышае  конкурсны  бал  сярод  выпускнiкоў
гарадскiх школ, залiчэнне праводзiцца па агульнаму конкурсу.
     18. На    навучанне    без  адрыву  ад  вытворчасцi   залiчэнне
праводзiцца  на аснове сярэдняй адукацыi па конкурсу. У першую чаргу
залiчваюцца  абiтурыенты, якiя маюць прафесiйна-тэхнiчную адукацыю з
атрыманнем  сярэдняй  адукацыi  або  працуюць не менш як 6 месяцаў i
паступаюць на адпаведныя цi роднасныя спецыяльнасцi. Колькасць iншых
асоб, якiя залiчаны па дадзенай спецыяльнасцi, не павiнна перавышаць
20% ад кантрольных лiчбаў прыёму.
     19. Залiчэнне   абiтурыентаў  на  ўмовах  мэтавай   падрыхтоўкi
спецыялiстаў ажыццяўляецца па асобнаму конкурсу.
     20. На  месцы,  што  засталiся  пасля залiчэння ўсiх асоб, якiя
вытрымалi  ўступныя  экзамены  ў  дадзеную  ССНУ,  прыёмным камiсiям
дазваляецца  прымаць асоб, што здавалi такiя ж уступныя экзамены, як
у  дадзеную  ССНУ,  але  не  прайшлi  па  конкурсу  ў iншыя сярэднiя
спецыяльныя  i  вышэйшыя  навучальныя  ўстановы, на падставе даведак
устаноўленага ўзору.
     21. Навучальным  установам даецца права па ўзгадненнi з органам
кiравання  ўстанаўлiваць  з  улiкам профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў
дадатковыя  патрабаваннi  па  прыёму,  якiя  не  супярэчаць дадзеным
Правiлам    прыёму  ў  сярэднiя  спецыяльныя  навучальныя   ўстановы
Рэспублiкi Беларусь i iншым заканадаўчым актам.
     Умовы  i  парадак прыёму ў дадзеную ССНУ павiнны быць даведзены
да  ведама тых, хто паступае, не пазней чым за два месяцы да пачатку
прыёму дакументаў.
     22. Усе  iншыя  пытаннi  па прыёму, якiя не акрэслены Правiламi
прыёму  ў  сярэднiя  спецыяльныя  навучальныя  ўстановы   Рэспублiкi
Беларусь,  вырашае  прыёмная  камiсiя ССНУ ў адпаведнасцi з дзеючымi
нарматыўнымi актамi.

                                              Дадатак
                                              да Правiлаў прыёму
                                              ў сярэднiя спецыяльныя
                                              навучальныя ўстановы
                                              Рэспублiкi Беларусь

                       Тэрмiны прыёму ў ССНУ

------T------------------------T-------------T-----------------T--------------
      ¦    Формы навучання,    ¦             ¦                 ¦  Залiчэнне
№ п/п ¦     спецыяльнасцi      ¦ Прыём заяў  ¦Уступныя экзамены¦   ў лiк
      ¦                        ¦             ¦                 ¦ навучэнцаў
------+------------------------+-------------+-----------------+--------------

         I. Дзённае навучанне:

  1.1. Дзяржаўныя ССНУ

1.1.1. На ўсе спецыяльнасцi, за
       выключэннем пазначаных у
       падпунктах 1.1.2, 1.1.3,
       1.1.4

       У групы:                 З 15 чэрвеня     З 1 жнiўня     Да 20 жнiўня
       на аснове базавай        па 31 лiпеня
       адукацыi

       на аснове агульнай       З 15 чэрвеня     З 1 жнiўня     Да 20 жнiўня
       сярэдняй адукацыi        па 7 жнiўня

1.1.2. Музычныя, мастацкiя,     З 1 чэрвеня      З 6 лiпеня     Да 25 жнiўня
       тэатральныя, цыркавога   па 5 лiпеня
       i эстраднага мастацтва

1.1.3. Харэаграфiчныя           З 1 красавiка    З 1 чэрвеня    Да 20 лiпеня
                                па 31 чэрвеня

1.1.4. Фiзiчнай культуры i      З 1 студзеня     З пачатку      Да 5 верасня
       турызму                  па 31 жнiўня     спаборнiцкага
                                                 перыяду па
                                                 вiду спорту*

  1.2. Недзяржаўныя ССНУ

       На ўсе спецыяльнасцi     З 15 чэрвеня     З 1 жнiўня     Да 30 жнiўня
                                па 20 жнiўня

        II. Вячэрняе навучанне

  2.1. Дзяржаўныя ССНУ

2.1.1. На ўсе спецыяльнасцi, за З 3 мая па       З 1 чэрвеня**  Да 25 верасня
       выключэннем пазначаных у 15 верасня
       падпунктах 2.1.2, 2.1.3

2.1.2. Музычныя i мастацкiя     З 1 па 30        З 1 лiпеня     Да 25 лiпеня
                                чэрвеня

2.1.3. Рачнога транспарту       З 1 жнiўня па    З 1 лiстапада  Да 25
                                31 кастрычнiка                  лiстапада

  2.2. Недзяржаўныя ССНУ

       На ўсе спецыяльнасцi     З 3 мая па       З 1 чэрвеня    Да 25 верасня
                                15 верасня

       III. Завочнае навучанне

  3.1. Дзяржаўныя ССНУ

3.1.1. На ўсе спецыяльнасцi, за З 3 мая па       З 10 чэрвеня** Да 30 жнiўня
       выключэннем пазначаных у 10 жнiўня
       падпунктах 3.1.2, 3.1.3,
       3.1.4

3.1.2. Педагагiчныя             З 1 красавiка    З 3 мая**      Да 15 чэрвеня
                                па 30 мая

3.1.3. Музычныя                 З 1 па 30        З 1 лiпеня     Да 25 лiпеня
                                чэрвеня

3.1.4. Спецыяльнасцi, звязаныя  З 3 кастрычнiка  З 1 лiстапада  Да 25 снежня
       з сезоннымi работамi     па 30 лiстапада
       (сельскай гаспадаркi,
       геалогii, тарфяныя,
       марскога i рачнога
       транспарту, геадэзiчныя)

  3.2. Недзяржаўныя ССНУ

       На ўсе спецыяльнасцi     З 15 чэрвеня     З 1 жнiўня     Да 30 жнiўня
                                па 20 жнiўня

______________________________
     *Экзамены (конкурсны    адбор)    праводзяцца   на   спартыўных
мерапрыемствах,  якiя ўключаны ў календарны план Мiнiстэрства спорту
i турызму Рэспублiкi Беларусь.
     **Экзамены праводзяцца  ў  некалькi перыядаў,  якiя вызначаюцца
прыёмнымi  камiсiямi  з  улiкам  пажадання  ўстаноў,  арганiзацый  i
прадпрыемстваў, на якiх працуюць будучыя абiтурыенты.

         ___________________________________________________________

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               26.12.2001 № 64

                             ПАЛАЖЭННЕ
         аб прыёмнай камiсii ўстановы, якая    забяспечвае
   атрыманне  сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi Рэспублiкi Беларусь
         ___________________________________________________________
         Название   -   с   изменениями,  внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

                             ПАЛАЖЭННЕ
         аб прыёмнай камiсii сярэдняй спецыяльнай навучальнай
                    установы Рэспублiкi Беларусь
         ___________________________________________________________

     1. Прыёмная   камiсiя   ўстановы,  якая  забяспечвае  атрыманне
сярэдняй спецыяльнай адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей -  прыёмная
камiсiя)  ствараецца  штогод для фармiравання кантынгенту навучэнцаў
усiх форм навучання з лiку найбольш падрыхтаванай  i  прафесiянальна
арыентаванай моладзi.
         ___________________________________________________________
         Пункт 1    -   с   изменениями,  внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            1. Прыёмная  камiсiя  сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай
         установы  Рэспублiкi  Беларусь  (далей  - прыёмная камiсiя)
         ствараецца штогод для фармiравання  кантынгенту  навучэнцаў
         усiх   форм  навучання  з  лiку  найбольш  падрыхтаванай  i
         прафесiянальна арыентаванай моладзi.
         ___________________________________________________________

     2. У сваёй рабоце прыёмная камiсiя кiруецца Правiламi прыёму  ў
установы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi
Рэспублiкi Беларусь i iншымi актамi  заканадаўства,  якiя  рэгулююць
пытаннi прыёму.
         ___________________________________________________________
         Пункт 2    -   с   изменениями,  внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            2. У  сваёй  рабоце  прыёмная камiсiя кiруецца Правiламi
         прыёму  ў   сярэднiя   спецыяльныя   навучальныя   ўстановы
         Рэспублiкi  Беларусь  i  iншымi актамi заканадаўства,  якiя
         рэгулююць пытаннi прыёму.
         ___________________________________________________________

     3. На прыёмную камiсiю ўскладваецца:
     3.1. устанаўленне  па ўзгадненнi з органам кiравання дадатковых
патрабаванняў па прыёму з улiкам профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў;
     правядзенне работы  па  прафесiянальнай   арыентацыi   моладзi,
выданне  i  распаўсюджванне  розных  iнфармацыйных матэрыялаў,  якiя
характарызуюць профiль установы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй
спецыяльнай   адукацыi,   падрыхтоўка  бланкаў  неабходнай  улiковай
дакументацыi;
         ___________________________________________________________
         Подпункт 3.1 - с   изменениями,  внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            3.1. устанаўленне  па  ўзгадненнi  з  органам  кiравання
         дадатковых  патрабаванняў  па  прыёму  з   улiкам   профiлю
         падрыхтоўкi спецыялiстаў;
            правядзенне работы   па    прафесiянальнай    арыентацыi
         моладзi,  выданне  i  распаўсюджванне  розных iнфармацыйных
         матэрыялаў,   якiя   характарызуюць   профiль   навучальнай
         установы,    падрыхтоўка    бланкаў   неабходнай   улiковай
         дакументацыi;
         ___________________________________________________________

     3.2. арганiзацыя  падрыхтоўчых  курсаў  i   перадэкзаменацыйных
кансультацый па прадметах, якiя выносяцца на ўступныя экзамены;
     3.3. прыём дакументаў, iх афармленне i захоўванне, перапiска па
пытаннях прыёму;
     допуск  паступаючых  да  здачы  ўступных экзаменаў, правядзенне
конкурснага    адбору  i  вынясенне  рашэння  аб  залiчэннi  ў   лiк
навучэнцаў;
     3.4. арганiзацыя   пры   неабходнасцi    медыцынскага    агляду
паступаючых у мэтах удакладнення стану iх здароўя з улiкам характару
навучання  ў   установе,   якая   забяспечвае   атрыманне   сярэдняй
спецыяльнай адукацыi i вытворчай работы па дадзенай спецыяльнасцi;
         ___________________________________________________________
         Подпункт 3.4 - с   изменениями,  внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            3.4. арганiзацыя пры  неабходнасцi  медыцынскага  агляду
         паступаючых  у мэтах удакладнення стану iх здароўя з улiкам
         характару навучання  ў  навучальнай  установе  i  вытворчай
         работы па дадзенай спецыяльнасцi;
         ___________________________________________________________

     3.5. фармiраванне экзаменацыйных камiсiй i арганiзацыя кантролю
за iх дзейнасцю;
     3.6. аналiз i абагульненне вынiкаў прыёму, падрыхтоўка прапаноў
для разгляду на савеце ўстановы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй
спецыяльнай адукацыi.
         ___________________________________________________________
         Подпункт 3.6 - с   изменениями,  внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            3.6. аналiз  i абагульненне вынiкаў прыёму,  падрыхтоўка
         прапаноў для разгляду на савеце навучальнай установы.
         ___________________________________________________________

     4. Састаў прыёмнай камiсii, правы i абавязкi яе членаў вызначае
i зацвярджае дырэктар установы,  якая забяспечвае атрыманне сярэдняй
спецыяльнай  адукацыi,  якi  з'яўляецца старшынёй прыёмнай камiсii i
нясе адказнасць за выкананне нарматыўных дакументаў  па  арганiзацыi
прыёму ў установы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай
адукацыi.
     З лiку найбольш вопытных i квалiфiкаваных работнiкаў  установы,
якая  забяспечвае  атрыманне  сярэдняй спецыяльнай адукацыi на ўвесь
перыяд арганiзацыi  прыёму  назначаецца  адказны  сакратар  прыёмнай
камiсii, перыяд змены якога не павiнен перавышаць 3 гады.
         ___________________________________________________________
         Пункт 4    -   с   изменениями,  внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            4. Састаў прыёмнай камiсii,  правы i абавязкi яе  членаў
         вызначае  i  зацвярджае дырэктар навучальнай установы,  якi
         з'яўляецца старшынёй прыёмнай камiсii i нясе адказнасць  за
         выкананне  нарматыўных  дакументаў  па арганiзацыi прыёму ў
         сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы.
            З лiку  найбольш  вопытных  i  квалiфiкаваных работнiкаў
         навучальнай установы на  ўвесь  перыяд  арганiзацыi  прыёму
         назначаецца адказны сакратар прыёмнай камiсii, перыяд змены
         якога не павiнен перавышаць 3 гады.
         ___________________________________________________________

     5. У  тэрытарыяльных  структурных  падраздзяленнях  навучальнай
установы  пры  неабходнасцi  для  прыёму  дакументаў арганiзоўваюцца
адборачныя  камiсii,  якiя  працуюць  пад  непасрэдным  кiраўнiцтвам
прыёмнай камiсii навучальнай установы.
     Прыёмная  камiсiя  можа  прыняць  рашэнне  аб  прыёме  ўступных
экзаменаў  у  тэрытарыяльных  структурных  падраздзяленнях   выязной
камiсiяй навучальнай установы.
     6. Загад  аб зацвярджэннi саставу прыёмнай i адборачнай камiсiй
выдаецца дырэктарам установы,  якая забяспечвае  атрыманне  сярэдняй
спецыяльнай адукацыi не пазней снежня штогод.
         ___________________________________________________________
         Пункт 6   -   с   изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            6. Загад аб зацвярджэннi саставу прыёмнай  i  адборачнай
         камiсiй  выдаецца дырэктарам навучальнай установы не пазней
         снежня штогод.
         ___________________________________________________________

     7. Рашэннi прыёмнай камiсii прымаюцца простай большасцю галасоў
пры  наяўнасцi  не  менш  за 2/3 яе саставу. Работа прыёмнай камiсii
афармляецца  пратаколам,  якi  падпiсваецца  старшынёй  i   адказным
сакратаром прыёмнай камiсii.
     8. Склад  экзаменацыйных  камiсiй  i iх кiраўнiкi зацвярджаюцца
загадам дырэктара з  лiку  квалiфiкаваных  спецыялiстаў  адпаведнага
профiлю  дадзенай  установы,  якая  забяспечвае  атрыманне  сярэдняй
спецыяльнай адукацыi або iншых устаноў адукацыi.
     Забараняецца прыцягваць  да  работы  ў  экзаменацыйных камiсiях
асоб,  якiя працавалi ў такiх камiсiях  у  дадзенай  установе,  якая
забяспечвае  атрыманне  сярэдняй спецыяльнай адукацыi два папярэднiя
гады.
         ___________________________________________________________
         Пункт 8   -   с   изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            8. Склад   экзаменацыйных   камiсiй   i   iх   кiраўнiкi
         зацвярджаюцца  загадам  дырэктара  з  лiку   квалiфiкаваных
         спецыялiстаў   адпаведнага   профiлю  дадзенай  навучальнай
         установы або iншых устаноў адукацыi.
            Забараняецца прыцягваць   да   работы  ў  экзаменацыйных
         камiсiях асоб,  якiя працавалi ў такiх камiсiях у  дадзенай
         навучальнай установе два папярэднiя гады.
         ___________________________________________________________

     9. Дакументы  паступаючых  рэгiструюцца  ў журнале ўстаноўленай
формы.  Паступаючым  выдаецца  распiска ўстаноўленай формы аб прыёме
дакументаў.
     10. Не больш чым за тыднёвы тэрмiн з дня рэгiстрацыi дакументаў
прыёмная  камiсiя  паведамляе  аб  допуску  паступаючых  да ўступных
экзаменаў.
     Дапушчаным  да  ўступных  экзаменаў  выдаецца  ў  дзень   здачы
экзамену экзаменацыйны лiст устаноўленага ўзору.
     11. Расклад   уступных   экзаменаў   зацвярджаецца   дырэктарам
установы,  якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
Прозвiшчы экзаменатараў у раскладзе не ўказваюцца.  Для кожнай групы
ў дзень праводзiцца толькi адзiн экзамен - вусны або пiсьмовы.
     Па  аднаму  i  таму  ж  прадмету  спачатку праводзiцца пiсьмовы
экзамен, а затым вусны. У гэтым выпадку пiсьмовыя работы экзаменатар
павiнен  праверыць  да  пачатку  вуснага  экзамену.  Iнтэрвалы памiж
экзаменамi складаюць, як правiла, не менш чым два днi.
         ___________________________________________________________
         Пункт 11  -   с   изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            11. Расклад уступных экзаменаў зацвярджаецца  дырэктарам
         навучальнай  установы.  Прозвiшчы экзаменатараў у раскладзе
         не ўказваюцца.  Для кожнай групы ў дзень праводзiцца толькi
         адзiн экзамен - вусны або пiсьмовы.
            Па аднаму  i  таму  ж  прадмету   спачатку   праводзiцца
         пiсьмовы экзамен,  а затым вусны. У гэтым выпадку пiсьмовыя
         работы экзаменатар павiнен  праверыць  да  пачатку  вуснага
         экзамену. Iнтэрвалы памiж экзаменамi складаюць, як правiла,
         не менш чым два днi.
         ___________________________________________________________

     12. Уступныя  экзамены  праводзяцца па экзаменацыйных бiлетах i
заданнях,   якiя   распрацоўваюцца   квалiфiкаванымi   спецыялiстамi
адпаведнага  профiлю  дадзенай установы,  якая забяспечвае атрыманне
сярэдняй спецыяльнай адукацыi, iншых устаноў адукацыi ў адпаведнасцi
з   праграмамi   ўступных   экзаменаў,  зацверджанымi  Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь,  а для экзаменаў па спецыяльнасцi -  ў
адпаведнасцi з праграмамi, зацверджанымi органам кiравання, i штогод
зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камiсii.
     Колькасць  бiлетаў  павiнна  быць  не  меншай,  чым   колькасць
экзаменуемых  у  групе,  а  колькасцi  камплектаў  вызначае старшыня
прыёмнай камiсii.
     У  экзаменацыйныя бiлеты ўключаюцца 2-3 пытаннi, у тым лiку пры
неабходнасцi  1-2  практычныя заданнi. Бiлеты павiнны ахоплiваць усю
праграму  ўступных  экзаменаў  па  дадзенаму  прадмету  з  улiкам як
тэарэтычнага, так i практычнага яе раздзелаў.
         ___________________________________________________________
         Пункт 12  -   с   изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            12. Уступныя  экзамены  праводзяцца  па   экзаменацыйных
         бiлетах  i  заданнях,  якiя распрацоўваюцца квалiфiкаванымi
         спецыялiстамi  адпаведнага  профiлю  дадзенай   навучальнай
         установы,   iншых   устаноў   адукацыi   ў  адпаведнасцi  з
         праграмамi ўступных экзаменаў,  зацверджанымi Мiнiстэрствам
         адукацыi   Рэспублiкi   Беларусь,   а   для   экзаменаў  па
         спецыяльнасцi - ў адпаведнасцi з праграмамi,  зацверджанымi
         органам   кiравання,   i   штогод  зацвярджаюцца  старшынёй
         прыёмнай камiсii.
            Колькасць бiлетаў павiнна быць не меншай,  чым колькасць
         экзаменуемых  у  групе,  а  колькасцi  камплектаў  вызначае
         старшыня прыёмнай камiсii.
            У экзаменацыйныя бiлеты ўключаюцца 2-3  пытаннi,  у  тым
         лiку   пры  неабходнасцi  1-2  практычныя  заданнi.  Бiлеты
         павiнны  ахоплiваць  усю  праграму  ўступных  экзаменаў  па
         дадзенаму   прадмету   з  улiкам  як  тэарэтычнага,  так  i
         практычнага яе раздзелаў.
         ___________________________________________________________

     13. Тэксты    дыктантаў,    пераказаў    i    тэм    сачыненняў
устанаўлiваюцца  ў адпаведнасцi з дзеючымi нормамi, якiя вызначаюцца
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     14. Экзаменацыйныя    групы    для  здачы  ўступных   экзаменаў
фармiруюцца,  як  правiла,  па  25-30  чалавек.  Для  зручнасцi  пры
правядзеннi  вусных  экзаменаў група можа разбiвацца на падгрупы для
здачы экзаменаў адна пасля другой у адзiн i той жа дзень.
     15. Прысутнасць на ўступных экзаменах пабочных асоб без дазволу
старшынi прыёмнай камiсii або яго намеснiка не дапускаецца.
     16. Вусныя  экзамены  ў  кожнага  паступаючага  прымаюцца двума
экзаменатарамi,  пiсьмовыя  - адным, а экзамен па спецыяльнасцi - не
меней чым трыма экзаменатарамi.
     17. Вынiкi  ўступных  экзаменаў  вызначаюцца адзнакамi (баламi)
згодна з дзеючымi нормамi ацэнкi ведаў абiтурыентаў.
     Экзаменацыйная  адзнака  (бал)  ставiцца  лiчбай  i  ў   дужках
пропiссю    ў   экзаменацыйную  работу,  экзаменацыйную   ведамасць,
экзаменацыйны    лiст    паступаючага    i  пацвярджаецца   подпiсам
экзаменатара.
     18. Пiсьмовыя  экзаменацыйныя  работы (у тым лiку чарнавiк),  а
таксама  запiсы  пры  падрыхтоўцы  да  адказу  на  вусным   экзамене
выконваюцца   на   лiстах  са  штампам  установы,  якая  забяспечвае
атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi i здаюцца экзаменатару.
     Лiсты са штампам установы,  якая забяспечвае атрыманне сярэдняй
спецыяльнай  адукацыi  да  выдачы  iх  экзаменатарам  знаходзяцца  ў
адказнага  сакратара  прыёмнай  камiсii i падлягаюць строгаму ўлiку.
Правераныя работы, а таксама лiсты для вуснага адказу пасля экзамену
перадаюцца экзаменатарам адказнаму сакратару на захаванне.
         ___________________________________________________________
         Пункт 18  -   с   изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            18. Пiсьмовыя  экзаменацыйныя   работы   (у   тым   лiку
         чарнавiк),  а  таксама  запiсы пры падрыхтоўцы да адказу на
         вусным  экзамене   выконваюцца   на   лiстах   са   штампам
         навучальнай установы i здаюцца экзаменатару.
            Лiсты са  штампам  навучальнай  установы  да  выдачы  iх
         экзаменатарам  знаходзяцца  ў  адказнага сакратара прыёмнай
         камiсii i падлягаюць строгаму ўлiку.  Правераныя работы,  а
         таксама  лiсты для вуснага адказу пасля экзамену перадаюцца
         экзаменатарам адказнаму сакратару на захаванне.
         ___________________________________________________________

     19. Пiсьмовыя  экзамены  праводзяцца  пад  шыфрам  без указання
прозвiшча паступаючага ў парадку,  якi ўстанаўлiвае  ўстанова,  якая
забяспечвае   атрыманне   сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi.  Шыфроўку
пiсьмовых работ праводзiць старшыня або  адказны  сакратар  прыёмнай
камiсii.   Кiраўнiк   адпаведнай  экзаменацыйнай  камiсii  дадаткова
правярае пiсьмовыя работы,  якiя ацэнены экзаменатарам на  0,  1,  2
балы  i  9,  10  балаў,  а  таксама выбарачна 3-5%  астатнiх работ i
правiльнасць адзнакi засведчвае сваiм подпiсам.
         ___________________________________________________________
         Пункт 19  -   с   изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            19. Пiсьмовыя   экзамены   праводзяцца  пад  шыфрам  без
         указання прозвiшча паступаючага ў парадку, якi ўстанаўлiвае
         навучальная  ўстанова.  Шыфроўку пiсьмовых работ праводзiць
         старшыня або адказны сакратар  прыёмнай  камiсii.  Кiраўнiк
         адпаведнай   экзаменацыйнай   камiсii   дадаткова  правярае
         пiсьмовыя  работы,  якiя  ацэнены  экзаменатарам   на   "2"
         ("нездавальняюча")  i "5" ("выдатна"),  а таксама выбарачна
         3-5% астатнiх работ i правiльнасць адзнакi засведчвае сваiм
         подпiсам.
         ___________________________________________________________

     20. Асобы,  якiя  не  паспелi  выканаць поўнасцю экзаменацыйныя
работы, здаюць iх незакончанымi.
     21. Праверка пiсьмовых работ праводзiцца  толькi  ў  памяшканнi
ўстановы,  якая  забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi
членамi экзаменацыйнай камiсii.
         ___________________________________________________________
         Пункт 21  -   с   изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            21. Праверка  пiсьмовых  работ  праводзiцца   толькi   ў
         памяшканнi   навучальнай  установы  членамi  экзаменацыйнай
         камiсii.
         ___________________________________________________________

     22. Выпадкi   далейшага  змянення  выстаўленых   экзаменатарамi
адзнак  засведчваюцца  подпiсам  кiраўнiка адпаведнай экзаменацыйнай
камiсii   з  пiсьмовым  абгрунтаваннем  i  зацвярджаюцца   старшынёй
прыёмнай камiсii.
     23. Пiсьмовыя работы  асоб,  якiя  залiчаны  ў  установу,  якая
забяспечвае  атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi,  захоўваюцца ў
iх асабовых справах.
     Пiсьмовыя  работы  i  лiсты  вусных адказаў асоб, якiя атрымалi
нездавальняючыя  адзнакi  i  не  прайшлi  па конкурсу, знiшчаюцца па
сканчэннi шасцi месяцаў пасля пачатку навучальнага года.
         ___________________________________________________________
         Пункт 23  -   с   изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            23. Пiсьмовыя работы асоб,  якiя залiчаны ў  навучальную
         ўстанову, захоўваюцца ў iх асабовых справах.
            Пiсьмовыя работы  i  лiсты  вусных  адказаў  асоб,  якiя
         атрымалi  нездавальняючыя адзнакi i не прайшлi па конкурсу,
         знiшчаюцца  па  сканчэннi  шасцi  месяцаў   пасля   пачатку
         навучальнага года.
         ___________________________________________________________

     24. На    правядзенне    ўступных  экзаменаў   прадугледжваюцца
наступныя нормы часу (у акадэмiчных гадзiнах).
     На правядзенне пiсьмовага экзамену ў навучальнай групе:
     па  мове  i  лiтаратуры  -  4  гадзiны  (сачыненне),  2 гадзiны
(пераказ), 1 гадзiна (дыктант);
     па матэматыцы - 3 гадзiны.
     На праверку пiсьмовых экзаменацыйных работ:
     4 дыктанты - 1 гадзiна;
     2 сачыненнi - 1 гадзiна;
     3  пераказы - 1 гадзiна; 5 работ па матэматыцы ў групах на базе
базавай школы - 1 гадзiна;
     3  работы  па  матэматыцы  ў  групах на базе сярэдняй школы - 1
гадзiна.
     Нормы часу  на  правядзенне i праверку пiсьмовых работ па iншых
прадметах вызначае ўстанова,  якая  забяспечвае  атрыманне  сярэдняй
спецыяльнай адукацыi па ўзгадненнi з органам кiравання.
     На вусны экзамен адводзiцца не больш за 1/3 акадэмiчнай гадзiны
(15 мiнут) на кожнага навучэнца.
     Правядзенне    перадэкзаменацыйных  кансультацый  плануецца   з
разлiку  1  гадзiна  на  адну  группу  абiтурыентаў  (не  менш за 25
чалавек). Час правядзення кансультацый вызначаецца прыёмнай камiсiяй
у адпаведнасцi з раскладам уступных экзаменаў.
         ___________________________________________________________
         Пункт 24  -   с   изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            24. На правядзенне ўступных  экзаменаў  прадугледжваюцца
         наступныя нормы часу (у акадэмiчных гадзiнах).
            На правядзенне пiсьмовага экзамену ў навучальнай групе:
            па мове i лiтаратуры - 4 гадзiны (сачыненне),  2 гадзiны
         (пераказ), 1 гадзiна (дыктант);
            па матэматыцы - 3 гадзiны.
            На праверку пiсьмовых экзаменацыйных работ:
            4 дыктанты - 1 гадзiна;
            2 сачыненнi - 1 гадзiна;
            3 пераказы  - 1 гадзiна;  5 работ па матэматыцы ў групах
         на базе базавай школы - 1 гадзiна;
            3 работы па матэматыцы ў групах на базе сярэдняй школы -
         1 гадзiна.
            Нормы часу  на правядзенне i праверку пiсьмовых работ па
         iншых прадметах вызначае навучальная ўстанова па ўзгадненнi
         з органам кiравання.
            На вусны экзамен адводзiцца не больш за 1/3  акадэмiчнай
         гадзiны (15 мiнут) на кожнага навучэнца.
            У межах наяўнага фонду заработнай платы можа праводзiцца
         аплата  за  правядзенне  перадэкзаменацыйных кансультацый у
         адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.  Час на  правядзенне
         кансультацый   вызначаецца   ў  кожным  канкрэтным  выпадку
         дырэктарам навучальнай установы.
         ___________________________________________________________

     25. Исключен.
         ___________________________________________________________
         Пункт 25  исключен  постановлением Министерства образования
         от 23 декабря 2003 г. № 75 (зарегистрировано в Национальном
         реестре - № 8/10432 от 19.01.2004 г.)

            25. Дадатковая  аплата  працы старшынi прыёмнай камiсii,
         работнiкаў,  якiя выконваюць абавязкi адказнага сакратара i
         членаў     прыёмнай     камiсii,    кiраўнiка    прадметнай
         экзаменацыйнай камiсii,  можа праводзiцца ў межах  наяўнага
         фонду    заработнай    платы.   Канкрэтны   памер   даплаты
         ўстанаўлiвае дырэктар навучальнай установы ў адпаведнасцi з
         дзеючым заканадаўствам.
         ___________________________________________________________

     26. Пераздача ўступных  экзаменаў  не  дапускаецца.  Атрымаўшыя
адзнакi 0,  1,  2 балы, а таксама тыя, хто не з'явiўся без уважлiвых
прычын на экзамен, да далейшых экзаменаў не дапускаюцца.
         ___________________________________________________________
         Пункт 26  -   с   изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            26. Пераздача   ўступных   экзаменаў   не   дапускаецца.
         Атрымаўшыя нездавальняючую адзнаку,  а таксама тыя,  хто не
         з'явiўся  без  уважлiвых  прычын  на  экзамен,  да далейшых
         экзаменаў не дапускаюцца.
         ___________________________________________________________

     27. Кожны  абiтурыент  мае  права  асабiста азнаёмiцца са сваёй
пiсьмовай работай незалежна ад атрыманай адзнакi.
     Апеляцыя  паступаючых  у выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай
павiнна  падавацца  адказнаму  сакратару  на  iмя  дырэктара ў дзень
правядзення  вуснага  экзамену  або  ў  дзень  аб'яўлення адзнакi па
пiсьмовым экзамене.
     Пры разглядзе апеляцыi дадатковае апытанне не дапускаецца.
     Вынiкi  разгляду  апеляцыi паведамляюцца паступаючаму не пазней
чым на наступны дзень пасля яе падачы.
     Парадак  падачы  i  разгляду апеляцыi павiнен быць даведзены да
ведама тых, хто паступае, да пачатку ўступных экзаменаў.
         ___________________________________________________________
         Пункт 27  -   с   изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            27. Кожны абiтурыент мае права  асабiста  азнаёмiцца  са
         сваёй пiсьмовай работай незалежна ад атрыманай ацэнкi.
            Апеляцыя паступаючых у  выпадку  нязгоды  з  выстаўленай
         адзнакай  павiнна  падавацца  адказнаму  сакратару  на  iмя
         дырэктара ў дзень правядзення вуснага экзамену або ў  дзень
         аб'яўлення адзнакi па пiсьмовым экзамене.
            Пры разглядзе   апеляцыi    дадатковае    апытанне    не
         дапускаецца.
            Вынiкi разгляду апеляцыi паведамляюцца  паступаючаму  не
         пазней чым на наступны дзень пасля яе падачы.
            Парадак падачы  i   разгляду   апеляцыi   павiнен   быць
         даведзены да ведама тых,  хто паступае, да пачатку ўступных
         экзаменаў.
         __________________________________________________________

     28. Рашэнне  прыёмнай  камiсii аб залiчэннi ў састаў навучэнцаў
афармляецца  пратаколам,  у  якiм указваюцца падставы залiчэння: без
экзаменаў,  па  мэтавым  прыёме,  па  вынiках аднаго экзамену, па-за
конкурсам,  па конкурсу, пры аднолькавай агульнай колькасцi балаў, а
таксама прычыны адказу ў прыёме.
     На падставе рашэння прыёмнай камiсii  дырэктар  установы,  якая
забяспечвае  атрыманне  сярэдняй спецыяльнай адукацыi выдае загад аб
залiчэннi ў састаў навучэнцаў.
     Спiскi залiчаных вывешваюцца для агульнага ведама.
     Асобам,   якiя  залiчаны,  а  таксама  не  залiчаны  ў   састаў
навучэнцаў, накiроўваюцца паведамленнi ўстаноўленай формы.
     Асобам, якiя не прайшлi па конкурсу,  выдаюцца  па  iх  просьбе
даведкi  ўстаноўленай  формы  аб  здадзеных  экзаменах  для ўдзелу ў
конкурсе ў iншых установах,  якiя забяспечваюць  атрыманне  сярэдняй
спецыяльнай адукацыi.
         ___________________________________________________________
         Пункт 28  -   с   изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  23  декабря  2003  г.  №  75
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/10432 от
         19.01.2004 г.)

            28. Рашэнне  прыёмнай  камiсii  аб  залiчэннi  ў  састаў
         навучэнцаў   афармляецца   пратаколам,  у  якiм  указваюцца
         падставы залiчэння:  без экзаменаў,  па мэтавым прыёме,  па
         вынiках аднаго экзамену,  па-за конкурсам, па конкурсу, пры
         аднолькавай агульнай колькасцi  балаў,  а  таксама  прычыны
         адказу ў прыёме.
            На падставе   рашэння    прыёмнай    камiсii    дырэктар
         навучальнай  установы  выдае  загад  аб  залiчэннi ў састаў
         навучэнцаў.
            Спiскi залiчаных вывешваюцца для агульнага ведама.
            Асобам, якiя залiчаны,  а таксама не залiчаны  ў  састаў
         навучэнцаў, накiроўваюцца паведамленнi ўстаноўленай формы.
            Асобам, якiя не прайшлi  па  конкурсу,  выдаюцца  па  iх
         просьбе  даведкi  ўстаноўленай формы аб здадзеных экзаменах
         для ўдзелу ў конкурсе ў iншых навучальных установах.
         ___________________________________________________________