ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 24 лiпеня 1997 г. № 166

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI ПА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРЦЫ НА 1998 ГОД
 ___________________________________________________________
 Утратил силу постановлением Министерства статистики и
 анализа Республики Беларусь от 1 декабря 2005 г. № 194
 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/13559 от
 14.12.2005 г.) <W20513559> _

 У сувязi з пераглядам i ўдасканальваннем дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi па сельскай гаспадарцы загадваю:
 1. Зацвердзiць прыкладзеныя формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi па сельскай гаспадарцы i нарыхтоўках з улiкам
прапаноў i заўваг Савета Мiнiстрау Рэспублiкi Беларусь, Мiнэканомiкi
i Мiнсельгасхарчу i ўвесцi iх у дзеянне:
 гадавыя са справаздачы за 1997 год:
 ф.9-сг "Справаздача аб выкарастаннi мiнеральных i арганiчных
угнаенняў"*;
 ф.17-сг "Справаздача аб механiзацыi сельскагаспадарчых
работ"*;
 ф.18-сг "Справаздача аб наяўнасцi трактароў,
сельскагаспадарчых машын i энергетычных магутнасцей"*;
 ф.20-сг "Справаздача аб рабоце падсобнай сельскай
гаспадаркi"*;
 ф.24 "Справаздача аб стане жывёлагадоўлi"*;
 ф.26-сг "Справаздача аб стане пушной зверагадоўлi"*;
 ф.27-сг "Баланс кармоў"*;
 ф.29-сг "Справаздача аб зборы ўраджаю сельскагаспадарчых
культур"*;
 ф.З "Падворны спiс па ўлiку жывёлы i вытворчасцi прадукцыi ў
гаспадарках сельскай мясцовасцi"*;
 ф.6 "Вынiкi ўлiку жывёлы i вытворчасцi прадукцыi"*;
 ф.7 "Вынiкi ўлiку жывёлы"*;
 перыядычныя формы са справаздачы у 1998 годзе:
 ф.1-сг "Справаздача аб наяўнасцi насення яравых культур"*, 4
разы ў год;
 ф.3-сг "Справаздача аб сяўбе яравых культур"*, тыднёвая;
 ф.4-сг "Заключная справаздача аб вынiках сяўбы пад ураджай"*;
 ф.6-сг "Заключная справаздача аб вынiках сяўбы пад ураджай
(для падсобных гаспадарак)"*;
 ф.7-сг "Справаздача аб ходзе ўборкi ўраджаю"*, тыднёвая;
 ф.10-сг "Справаздача аб нарыхтоўцы кармоў"*, тыднёвая,
гадавая;
 ф.16-сг "Справаздача аб стане сельскагаспадарчай тэхнiкi i
паступленнi гаруча-змазачных матэрыялаў"*, месячная;
 дадатак да формы 21-сг "Справаздача аб набыццi
сельскагаспадарчай тэхнiкi на ўмовах лiзiнгавых здзелак
(доўгатэрмiновай арэнды)", квартальная i iнструкцыя па запаўненню
гэтай формы;
 ф.21-сг "Справаздача аб рэалiзаванай сельскагаспадарчай
прадукцыi"*, месячная, квартальная, гадавая i iнструкцыя па
запаўненню гэтай формы;
 дадатак да формы 21-сг "Справаздача аб вывазе
сельскагаспадарчай прадукцыi, рэалiзацыi на давальнiцкiх умовах i
наяўнасцi прадукцыi на канец справаздачнага перыяду"*, квартальная i
iнструкцыя па запаўненню гэтай формы;
 ф.22-сг "Справаздача аб чаканых вынiках фiнансава-гаспадарчай
дзейнасцi"*;
 ф.24-сг "Справаздача аб стане жывёлагадоўлi, месячная*;
 ф.30-сг (комплексы) "Справаздача жывёлагадоўчага комплексу па
вырошчванню i адкорму буйной рагатай жывёлы, свiней"*, квартальная;
 ф.3-заг "Справаздача аб нарыхтоўках бульбы, агароднiны i
садавiны"*, двухтыднёвая, месячная;
 ф.4-заг "Справаздача аб нарыхтоўках iльнопрадукцыi"*,
месячная;
 ф.5-заг "Справаздача аб нарыхтоўках цукровых буракоў"*,
двухтыднёвая, месячная;
 ф.6-заг "Справаздача аб нарыхтоўках насення траў"*, 2 разы ў
год;
 ф.7-заг "Справаздача аб нарыхтоўках дзiкарослай прадукцыi"*,
2 разы ў год;
 ф.8-заг "Справаздача аб закупках эфiраалейных культур i
лекавай сыравiны"*, гадавая;
 ф.9-заг "Справаздача аб нарыхтоўках жывёлы, птушкi i яек"*,
месячная;
 ф.10-заг "Справаздача аб закупках жывёлы па ўкормленасцi"*,
квартальная;
 ф.11-заг "Справаздача аб нарыхтоўках малака"*, месячная;
 ф.12-заг "Справаздача аб нарыхтоўках воўны, пушнiна-футравай
сыравiны"*, 3 разы у год;
 ф.1З-заг "Справаздача аб нарыхтоўках скураной, футравай i
iншай жывёлагадоўчай сыравiны"*, 3 разы у год.
______________________________
 *Не прыводзiцца.

 2. Захаваць без змянення iнструкцыi па запаўненню форм
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па сельскай гаспадарцы i
нарыхтоўках.
 3. 3 уводам у дэеянне вызначаных у пункце 1 загада статыстычных
форм адмянiць формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi,
зацверджаныя загадамi Мiнстата Рэспублiкi Беларусь ад 7 жнiўня 1996
г. № 221, ад 13 лiстапада 1996 г. № 302 i № 303 i iнструкцыi па
запаўненню форм 16-сг i 21-сг, зацверджаныя пастановай
Дзяржкамстата Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiстапада 1993 г. № 54.

Мiнiстр У.М.НIЧЫПАРОВIЧ _