КАБIНЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 П А С Т А Н О В А

 25 красавiка 1995 г. N 224

 г. Мiнск

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ЗНАКУ
ПАШАНЫ "ГАНАРОВЫ ДОНАР РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ"
 ___________________________________________________________
 Утратило силу постановлением Совета Министров Республики
 Беларусь от 18 октября 2012 г. № 938 (Национальный правовой
 Интернет-портал Республики Беларусь, 23.10.2012, 5/36365)
 <C21200938> _

 У мэтах выканання артыкула 19 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 31
студзеня 1995 г. "Аб донарстве крывi i яе кампанентаў" Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 1. Зацвердзiць Палажэнне аб знаку пашаны "Ганаровы донар
Рэспублiкi Беларусь" i апiсанне гэтага знака (прыкладаюцца).

 2. Мiнiстэрству аховы здароў'я ў месячны тэрмiн:

 2.1. па ўзгадненню з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i iншымi
цэнтральнымi органамi кiравання распрацаваць i сумесна з Беларускiм
Таварыствам Чырвонага Крыжа зацвердзiць iнструкцыю аб парадку
ўзнагароджання знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" i
форму адпаведнага пасведчання;

 2.2. вырашыць пытанне аб вырабе знака пашаны "Ганаровы донар
Рэспублiкi Беларусь", пасведчання аб iм, а па пытаннях, якiя
патрабуюць рашэння Урада, унесцi ва ўстаноўленым парадку прапановы ў
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М. Чыгiр


 ЗАЦВЕРДЖАНА
 пастановай Кабiнета Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь ад 25 красавiка
 1995 г. 224

П А Л А Ж Э Н Н Е

аб знаку пашаны "Ганаровы донар
Рэспублiкi Беларусь"

 1. Знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь"
узнагароджваюцца:
 1.1. грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя здалi 40 i больш
разоў кроў або 60 i больш разоў плазму дзеля выратавання жыцця
хворых, параненых i пацярпеўшых пры абароне Радзiмы, ахове
Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь i грамадскага парадку,
стыхiйных бедствах, няшчасных выпадках;
 1.2. донары, якiя раней мелi права на ўзнагароджанне нагрудным
знакам "Ганаровы донар СССР" i не атрымалi яго.

 2. Узнагароджанне знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi
Беларусь" ажыццяўляецца Мiнiстэрствам аховы здароўя па прадстаўленню
мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў кiравання, якiя маюць
прадпрыемствы i ўстановы па нарыхтоўцы, перапрацоўцы, захоўванню
донарскай крывi i яе кампанентаў, па ўзгадненню з Беларускiм
Таварыствам Чырвонага Крыжа.
 Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання знакам пашаны "Ганаровы
донар Рэспублiкi Беларусь" зацвярджаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя
i Беларускiм Таварыствам Чырвонага Крыжа па ўзгадненню з
зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi
кiравання.

 3. Знак пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" носiцца на
грудзях з правага боку нiжэй дзяржаўных узнагарод.
 Разам са знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь"
узнагароджаным выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.


 ЗАЦВЕРДЖАНА
 пастановай Кабiнета Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь ад 25 красавiка
 1995 г. N 224


АПIСАННЕ ЗНАКА ПАШАНЫ "ГАНАРОВЫ
ДОНАР РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"

 Знак пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" вырабляецца з
каляровага металу i мае форму круга дыяметрам 30 мм, на паверхнi
якога ў верхняй частцы змяшчаецца круг дыяметрам 10 мм, пакрыты
эмаллю белага колеру, з рэльефнай выявай пакрытага эмаллю чырвонага
колеру крыжа ў выглядзе дзвюх роўнавялiкiх перпендыкулярных планак
памерам 10х3 мм. Нiжэй яго змяшчаецца рэльефная выява каплi крывi
памерам 10х4 мм, пакрытая эмаллю чырвонага колеру.

 Выявы крыжа i каплi крывi акантаваныя знiзу i з бакоў рэльефнай
выявай лаўровай галiнкi, пад якой нанесены надпiс: "Ганаровы донар
Рэспублiкi Беларусь".

 Знак пашаны пры дапамозе вушка i прамежкавага звяна злучаецца з
калодкай памерам 30х20 мм, на якую нанесена рэльефная насечка.
Калодка мае на адваротным баку шпiльку для прымацавання знака да
адзення.
 ___________________________________________________________