ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 4 красавiка 2001 г. № 25

АБ ПАДРЫХТОЎЦЫ СПЕЦЫЯЛIСТАЎ У ДЗЯРЖАЎНЫХ ПАДВЕДАМНЫХ
СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ У 2001/2002
НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ

 У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку i ўмовах прадастаўлення
першага рабочага месца выпускнiкам дзяржаўных вышэйшых, сярэднiх
спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў, а
таксама ваеннаслужачым тэрмiновай службы, якiя звольнены з Узброеных
Сiл Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 27 сакавiка 1998 г. № 487, Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 1. Зацвердзiць:
 1.1. пералiк кантрольных лiчбаў прыёму i выпуску ў дзяржаўных
падведамных сярэднiх спецыяльных навучальных установах на 2001/2002
навучальны год згодна з дадаткам 1;