УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 красавіка 2007 г. № 179

Аб унясенні дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2005 г. № 512

1. Раздзел «Гродзенская вобласць» пераліку матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, якія вызваляюцца ад абкладання падаткам на нерухомасць, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2005 г. № 512 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 173, 1/6905; 2006 г., № 122, 1/7773), пасля падраздзела «г. Гродна» дапоўніць падраздзелам згодна з дадаткам.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць неабходныя меры па рэалізацыі гэтага Указа.

3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.