ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 красавіка 2007 г. № 484

Аб падпісанні Пратакола аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і турызму Турэцкай Рэспублікі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Міністэрства культуры, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пратакола аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і турызму Турэцкай Рэспублікі.