ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ І НАВУКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 жніўня 1996 г. № 365
Аб стварэнні вучэбна-метадычных аб’яднанняў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь
Утратил силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 31 июля 2017 г. № 100
У мэтах развіцця і ўдасканалення вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь ЗАГАДВАЮ:
1. Стварыць вучэбна-метадычныя аб’яднанні вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь (дадатак 1).
2. Замацаваць за вучэбна-метадычнымі аб’яднаннямі ў адпаведнасці з дадаткам 1 профілі і спецыяльнасці вышэйшай адукацыі, вызначыць базавыя вышэйшыя навучальныя ўстановы.
3. Зацвердзіць Тыпавое палажэнне аб вучэбна-метадычным аб’яднанні вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь (дадатак 2).
4. Дазволіць Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыі (Даманеўскі Дз.С.) у абгрунтаваным выпадку ўносіць змяненні і дапаўненні ў пералік спецыяльнасцей, замацаваных за ВМА.