Прыкладнае палажэнне аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы Рэспублiкi Беларусь

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча (ПТВ) з’яўляецца навучальнай установай, якая забяспечвае задавальненне патрэбнасцей асобы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi i дае ўсiм грамадзянам Рэспублiкi Беларусь роўныя магчымасцi для атрымання рознага ўзроўню рабочай квалiфiкацыi i адукацыi ў адпаведнасцi з iнтарэсамi i здольнасцямi, станам здароўя, iснуючымi ўмовамi, сацыяльным заказам грамадства i дзяржавы.

2. Галоўная задача прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча – забеспячэнне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi моладзi i дарослага насельнiцтва.

Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча забяспечвае ўмовы для атрымання i ўдасканалення агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi навучэнцаў, пераемнасць адукацыi.

3. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча з’яўляецца асноўнай навучальнай установай, якая забяспечвае:

– падрыхтоўку рабочых кадраў з лiку моладзi, скончыўшай базавую i сярэднюю агульнаадукацыйную школу;