Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе

Агульнаадукацыйная школа Беларусi з’яўляецца навучальна-выхаваўчай установай, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Законам «Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь», iншымi актамi заканадаўства i гэтым Палажэннем.

Вядучымi прынцыпамi яе дзейнасцi з’яўляюцца даступнасць, навуковасць, адзiнства нацыянальнага i агульначалавечага ў навучаннi i выхаваннi, дэмакратычнасць, гуманнасць, варыятыўнасць вiдаў школ па змесце адукацыi i арганiзацыi навучальна-выхаваўчага працэсу, фiнансавая i юрыдычная самастойнасць.

Агульнаадукацыйная школа – асноўнае звяно сiстэмы непарыўнай адукацыi.

I. ЗАДАЧЫ ШКОЛЫ

1. Задачай агульнаадукацыйнай школы Беларусi – фармiраванне на аснове раскрыцця i рэалiзацыi магчымасцей вучня адукаванай, высока маральнай, усебакова развiтой асобы, гатовай актыўна дзейнiчаць як раўнапраўны i роўнаадказны член грамадства, аднаўленне i развiццё iнтэлектуальнага i духоўнага патэнцыялу беларускага народа, адраджэнне яго нацыянальнай самасвядомасцi, прагрэсiўных культурна-гiстарычных традыцый.