Прыкладнае палажэнне аб пазашкольнай установе

Утратило силу приказом Министерства образования Республики Беларусь от 31 декабря 1998 г. № 725 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/33 от 27.01.1999 г.) <W69900033>

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1.1. Пазашкольная ўстанова з’яўляецца састаўной часткай дзяржаўнай сiстэмы адукацыi i выхавання i прызначана для развiцця схiльнасцей дзяцей, падлеткаў i юнацтва, атрымання iмi дадатковай адукацыi. Пазашкольная ўстанова з’яўляецца навучальна-выхаваўчым i метадычным цэнтрам пазашкольнай выхаваўчай работы.

Асноўныя мэты пазашкольнай установы – стварэнне неабходных умоў для развiцця творчых здольнасцей дзяцей, задавальнення iх iнтарэсаў i прафесiйнага самавызначэння; адаптацыя асобы да жыцця ў грамадстве; узмацненне здароўя; арганiзацыя змястоўнага вольнага часу; развiццё iнтэлектуальнага i духоўнага патэнцыялу вучнёўскай моладзi, яе нацыянальнай свядомасцi; актыўнае далучэнне да культурна-гiстарычнай спадчыны беларускага народа, iншых нацыянальных супольнасцей рэспублiкi.