Палажэнне аб Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Утратило силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 6 апреля 2004 г. № 26 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/11109 от 15.06.2004 г.) <W20411109>
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1.1. Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (у далейшым – Дзяржiнспекцыя) з’яўляецца самастойным падраздзяленнем, падведамным Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
1.2. Асноўнымi задачамi дзейнасцi Дзяржiнспекцыi з’яўляюцца:
1.2.1. Аналiз выканання Закону Рэспублiкi Беларусь «Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь» галiновымi мiнiстэрствамi i ведамствамi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, грамадскiмi аб’яднаннямi, грамадзянамi, навучальнымi ўстановамi незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi i форм уласнасцi, менавiта: