Прыкладнае палажэнне аб навучальных установах (падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

Утратило силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 30 января 2003 г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/9106 от 10.02.2003 г.) <W20309106>

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Павышэнне квалiфiкацыi мае сваёй мэтай паглыбленне прафесiйных ведаў i навыкаў слухачоў у адпаведнасцi з патрабаваннямi навукова-тэхнiчнага прагрэсу, эканамiчнага i сацыяльнага развiцця, а таксама задавальненне iндывiдуальных патрабаванняў грамадзян у павышэннi сваёй прафесiйнай падрыхтоўкi.

Перападрыхтоўка кадраў ажыццяўляецца для набыцця iмi новых прафесiйных ведаў i навыкаў, прафесiй i спецыяльнасцей у сувязi з патрабаваннямi навукова-тэхнiчага прагрэсу, структурнымi змяненнямi ў вытворчасцi i сацыяльнай сферы, на рынку працы, а таксама з улiкам iндывiдуальных патрабаванняў грамадзян.