Прыкладнае палажэнне аб дзiцячай дашкольнай установе
Утратило силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 9 ноября 2004 г. № 66 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/11845 от 15.12.2004 г.) <W20411845>
I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Дашкольная ўстанова з’яўляецца асноўным звяном дашкольнай адукацыi, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам i гэтым Палажэннем.
Вядучымi прынцыпамi яе дзейнасцi з’яўляюцца даступнасць для насельнiцтва, дэмакратычнасць, гуманнасць, адзiнства нацыянальнага i агульначалавечага, варыянтнасць тыпаў i вiдаў дашкольных устаноў з улiкам мясцовых сацыяльна-эканамiчных умоў i рэгiянальных асаблiвасцей.
2. Галоўная задача дашкольнай установы – забеспячэнне фiзiчнага i псiхiчнага здароўя, фармiраванне асобы дзiцяцi, развiццё яго iндывiдуальнасцi.