ІНСТРУКЦЫЯ
па правядзенні атэстацыі і акрэдытацыі дашкольных устаноў Рэспублікі Беларусь
Утратила силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 30 июня 2011 г. № 50 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/23891 от 13.07.2011 г.) <W21123891>
1. Агульныя палажэнні
1.1. Дадзеная Інструкцыя па правядзенні атэстацыі і акрэдытацыі дашкольных устаноў распрацавана ў адпаведнасці з патрабаваннямі Тыпавога палажэння аб атэстацыі і акрэдытацыі навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.
1.2. Яна вызначае адзіныя метадычныя падыходы да правядзення атэстацыі і акрэдытацыі дашкольных устаноў.
1.3. Атэстацыя дашкольных устаноў новага тыпу і іх акрэдытацыя праводзяцца Дзяржаўнай інспекцыяй навучальных устаноў, а астатніх – органамі кіравання, у падпарадкаванні якіх яны знаходзяцца, і пад арганізацыйна-метадычным кіраўніцтвам Дзяржаўнай інспекцыі навучальных устаноў.