Прыкладнае палажэнне аб спецыяльнай дзiцячай дашкольнай установе для дзяцей з недахопамi разумовага i фiзiчнага развiцця
Утратило силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 9 ноября 2004 г. № 66 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/11845 от 15.12.2004 г.) <W20411845>
I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Спецыяльная дзiцячая дашкольная ўстанова для дзяцей з недахопамi разумовага i фiзiчнага развiцця з’яўляецца выхаваўча-навучальнай установай, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
2. Галоўная задача спецыяльнай дашкольнай установы – карэкцыя недахопаў развiцця, забеспячэнне фiзiчнага i псiхiчнага здароўя, фармiраванне асобы, падрыхтоўка да жыцця.
3. Улiчваючы вядучую ролю сям’i ў выхаваннi дзяцей, спецыяльная дашкольная ўстанова будуе свае адносiны на прынцыпах пераемнасцi, супрацоўнiцтва, адкрытасцi. Дашкольная ўстанова i сям’я нясуць адказнасць перад грамадскасцю i дзяржавай за выхаванне дзяцей.