ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ І НАВУКІ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 снежня 1995 г. № 456
Аб зацвярджэннi Палажэння аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь i Палажэння аб квалiфiкацыйным экзамене
Утратил силу приказом Министерства образования Республики Беларусь от 16 октября 2012 г. № 762
З мэтай удасканалення працэдуры атэстацыі і паляпшэння ўмоў яе праходжання педагагічнымі работнікамі ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзіць Палажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя ВНУ) Рэспублікі Беларусь і Палажэнне аб кваліфікацыйным экзамене, адобраныя калегіяй Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (пратакол № 13 ад 28.11.1995 г.).
2. Палажэнні ўвесці ў дзеянне з 1 верасня 1996 года.
3. Часовае палажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя ВНУ) Рэспублікі Беларусь, Часовае палажэнне аб кваліфікацыйным экзамене, зацверджаныя калегіяй Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.02.1992 г. № 4-п, загады Міністэрства ад 07.10.1993 г. № 301 «Аб унясенні дапаўненняў у Часовае палажэнне аб атэстацыі», ад 29.04.1994 г. № 123 «Аб змяненнях у Часовым палажэнні» лічыць страціўшымі сілу з дня ўвядзення ў дзеянне палажэнняў.