ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 красавіка 1997 г. № 211

Аб зацвярджэннi iнструкцый па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь

У адпаведнасці з Тыпавым палажэннем аб атэстацыі і акрэдытацыі навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 1997 г. № 4 і зарэгістраваным у Рэестры Дзяржаўнай рэгістрацыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 12 сакавіка 1997 г. № 1772/12, ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзіць прыкладаемыя інструкцыі па правядзенні атэстацыі і акрэдытацыі:

– дашкольных устаноў;

– агульнаадукацыйных навучальных устаноў (усіх тыпаў);

– прафесіянальна-тэхнічных навучальных устаноў;

– сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў;

– вышэйшых навучальных устаноў.

2. Дзяржаўнай інспекцыі навучальных устаноў Міністэрства адукацыі (Канановіч У.Я.) прадставіць на дзяржаўную рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вышэйназваныя інструкцыі.