II. Педагагiчныя кадры, адмiнiстрацыйна-абслуговы персанал

1. Колькасць штатных пасад вызначаецца дырэктарам школы-iнтэрната (школы) з улiкам колькасцi класаў (груп), спецыфiкi кантынгенту дзяцей, умоў для iх навучання, выхавання, лячэння, аздараўлення, захавання iх жыцця.

Рэкамендуецца ўвядзенне пасад намеснiкаў дырэктара па выхаваўчай, гаспадарчай рабоце, музычнага кiраўнiка, загадчыка бiблiятэкi.

2. Колькасць выхавальнiкаў на кожную групу ўстанаўлiваецца з разлiку iх работы ў дзень: у групах выхаванцаў школьнага ўзросту з улiкам рэжыму дня, але не больш за 10 гадзiн, у дашкольных групах – 14 гадзiн.

У нядзельныя, святочныя i канiкулярныя днi для груп дзяцей з улiку дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, i дзяцей, якiя засталiся ў гэтыя днi ў школе-iнтэрнаце, час работы выхавальнiкаў павялiчваецца да 14 гадзiн.