ІНСТРУКЦЫЯ І МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ
па правядзенні атэстацыі і акрэдытацыі прафесіянальна-тэхнічных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь
Утратила силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 30 июня 2011 г. № 50 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/23891 от 13.07.2011 г.) <W21123891>
1. Агульныя палажэнні
1.1. Інструкцыя і метадычныя рэкамендацыі па правядзенні атэстацыі і акрэдытацыі прафесіянальна-тэхнічных навучальных устаноў распрацавана на аснове Тыпавога палажэння аб атэстацыі, акрэдытацыі навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, узгодненага з Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам працы Рэспублікі Беларусь і зацверджанага загадам Міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 1997 г. № 4.
1.2. Інструкцыя вызначае адзіныя метадалагічныя падыходы да правядзення атэстацыі і акрэдытацыі прафесіянальна-тэхнічных навучальных устаноў (ПТНУ).