МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 ЗАГАД

 30 снежня 1994 г. N 433
 г. Мiнск


 Аб Часовых нормах ацэнкi ведаў, уменняў
 i навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ
 ___________________________________________________________
 Утратил силу постановлением Министерства образования
 Республики Беларусь от 21 июля 2011 г. № 100
 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/23969 от
 01.08.2011 г.) <W21123969> _

 У мэтах ажыццяўлення адзiных патрабаванняў да
агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi вучняў, удасканалення праверкi i
ацэнкi iх ведаў, уменняў i навыкаў

 ЗАГАДВАЮ:

 1. Зацвердзiць Часовыя нормы ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў
вучняў па агульнаадукацыйных прадметах вучэбнага плана сярэднiх
агульнаадукацыйных школ.

 2. Увесцi ў дзеянне Нормы з 1 студзеня 1995 года.