МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 ЗАГАД

 30 верасня 1994 г. N 270


 Аб зацвярджэннi палажэння аб падрыхтоўчых курсах
 пры вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных
 установах Рэспублiкi Беларусь

 У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi
навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ:

 1. Зацвердзiць палажэнне аб падрыхтоўчых курсах пры вышэйшых i
сярэднiх спецыяльных навучальных установах Рэспублiкi Беларусь
/дадаецца/.

 2. Адпаведнае палажэнне Дзяржаўнага камiтэта СССР па народнай
адукацыi ад 10.07.90 г. N 504 на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь
лiчыць нядзейеным.

 3. Упраўленням ВНУ i педадукацыi /Галко Т.Я./; сярэдняй
спецыяльнай адукацыi /Кiрылюк Л.Я./ у месячны тэрмiн давесцi
палажэнне да навучальных устаноў, мiнiстэрстваў i ведамстваў.