ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 красавіка 2007 г. № 512
Аб Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28 марта 2022 г. № 181 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 01.04.2022, 5/50071) <C22200181>
У мэтах яднання народаў Рэспублікі Беларусь, развіцця міжнацыянальнага сяброўства, адраджэння культурных традыцый нацыянальных супольнасцей, адлюстравання культурнай разнастайнасці беларускага грамадства Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Правесці на працягу 2007–2008 гадоў VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.
2. Зацвердзіць прыкладзеныя:
Палажэнне аб Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур;
склад арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
3. Арганізацыйнаму камітэту па падрыхтоўцы і правядзенню VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур распрацаваць і зацвердзіць план асноўных мерапрыемстваў дадзенага фестывалю, прадугледзеўшы іх арганізацыйна-фінансавае забеспячэнне, шырокую прапаганду развіцця міжнацыянальнага сяброўства і культурных традыцый нацыянальных супольнасцей Рэспублікі Беларусь.