ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 лістапада 2002 г. № 147-З

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 3 кастрычніка 2002 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 23 кастрычніка 2002 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 48, 2/759) змяненні і дапаўненні, выклаўшы яго ў новай рэдакцыі:

 

Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь

Гэты Закон вызначае прававыя, эканамічныя, сацыяльныя, арганізацыйныя асновы бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь і рэгулюе ўзаемаадносіны бібліятэк з дзяржавай, фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў мэтах задавальнення інфармацыйных, культурных, навуковых і іншых патрэбнасцей грамадства.