ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 лютага 2003 г. № 170
Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Славеніі аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых перавозках
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Славеніі аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых перавозках, падпісанае 15 кастрычніка 2002 г. у г. Мінску.
Вызначыць Міністэрства транспарту і камунікацый органам, які каардынуе выкананне названага Пагаднення.
Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу ўказанага Пагаднення.