ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 красавіка 2007 г. № 522

Аб камандзіраванні М.У.Мясніковіча і М.І.Азаматава ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 26 па 27 красавіка 2007 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) Старшыню Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мясніковіча Міхаіла Уладзіміравіча і Старшыню Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, члена Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Азаматава Мікалая Ільясавіча для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні Прэзідыума Расійскай акадэміі навук і Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.