ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА НАРОДНАЙ АДУКАЦЫI
 БЕЛАРУСКАЙ ССР
 25 мая 1992 г. № 131

 АБ СУАДНОСIНАХ ВЫВУЧАЕМЫХ ЗАМЕЖНЫХ МОЎ
 У АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛАХ РЭСПУБЛIКI

 ___________________________________________________________
 Утратил силу постановлением Министерства образования
 Республики Беларусь от 21 июля 2011 г. № 102 _

 У апошнiя гады ў рэспублiцы склалася супярэчлiвая сiтуацыя з
суадносiнамi вывучаемых у школах замежных моў, якая патрабуе
вырашэння.
 Упраўленнi i аддзелы народнай адукацыi на месцах у сваёй
дзейнасцi па арганiзацыi вывучэння замежных моў кiравалiся
ўстаноўленымi Мiнiстэрствам асветы БССР у 1963 i 1974 гадах
суадносiнамi замежных моў: англiйскую мову павiнны былi вывучаць 50%
вучняў, французскую - 20%, нямецкую - 20%, iспанскую - 10%. З улiкам
гэтых суадносiн ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў настаўнiкаў