ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 8 лютага 1993 г. № 43

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ЧАСОВАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ ДЭФЕКТАЛАГIЧНЫМ
ПУНКЦЕ
 ___________________________________________________________
 Утратил силу постановлением Министерства образования от 20
 ноября 2000 г. N 53 (зарегистрирован в Национальном реестре
 - N 8/4485 от 30.11.2000 г.) <W20004485> 

 _ З мэтай стварэння максiмальна спрыяльных умоў для навучання,
выхавання i сацыяльнай рэабiлiтацыi дзяцей з недахопамi разумовага i
фiзiчнага развiцця загадваю:
 1. Зацвердзiць Часовае палажэнне аб дэфекталагiчным пункце
Рэспублiкi Беларусь (дадатак 1).
 2. Абласным, Мiнскаму гарадскому ўпраўленням адукацыi,
райгарана ажыццявiць арганiзацыйна-практычныя меры па рэарганiзацыi
iснуючых лагапедычных пунктаў у дэфекталагiчныя пункты i пашырэнню
iх сеткi ў Рэспублiцы Беларусь.