ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 ліпеня 1993 г. № 223
Асноўныя правілы пераводу, арганізацыі экзаменаў і выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублікі Беларусь
1. Зацвердзіць прапанаваныя ўпраўленнем агульнай сярэдняй адукацыі «Асноўныя правілы пераводу, арганізацыі экзаменаў і выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублікі Беларусь».
2. Упраўленню агульнай сярэдняй адукацыі (Пятроўскі Г.М.) да 1 верасня 1993 г. давесці «Асноўныя правілы пераводу, арганізацыі экзаменаў і выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублікі Беларусь» да школ, упраўленняў і аддзелаў адукацыі выканкамаў абласных, гарадскіх і раённых Саветаў народных дэпутатаў, арганізаваць кантроль за іх выкананнем.