ЗАЦВЕРДЖАНА
 загадам мiнiстра адукацыi i навукi
 Рэспублiкi Беларусь
 ад 4 лiстапада 1995 г.
 N 430


 УЗГОДНЕНА

 Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства працы
 Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь

 Намеснiк мiнiстра Намеснiк мiнiстра

 I.I.Заяш В.I.Паўлаў

 7 лiпеня 1995 г. 20 лiпеня 1995 г.


 ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ
 аб факультэце павышэння квалiфiкацыi кiруючых
 работнiкаў i спецыялiстаў

===
 ___________________________________________________________
 Утратило силу постановлением Министерства образования от 30
 января 2003 г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре
 - № 8/9106 от 10.02.2003 г.) <W20309106> 

 _ [Изменения и дополнения:
 Приказ Министерства образования от 27 мая 1999 г. N 321
 (зарегистрирован в Национальном реестре - N 8/1251 от
 28.10.99 г.) <W69901251>].

 Агульныя палажэннi

 1. Факультэты павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў ствараюцца пры вышэйшых навучальных установах у
адпаведнасцi з Прыкладным палажэннем аб навучальных установах
(падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiках i спецыялiстаў i на падставе дадзенага Тыповага
палажэння.

 2. Факультэты павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў ствараюцца мiнiстэрствамi (ведамствамi), iншымi
суб'ектамi гаспадарання, якiя маюць ў сваiм падпарадкаваннi вышэйшыя
вучэбныя ўстановы, квалiфiкаваныя прафесарска-выкладчыцкiя кадры i
неабходную матэрыяльна-тэхнiчную базу, па ўзгадненнi з Мiнадукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь i атрыманнi ва ўстаноўленым парадку
лiцэнзii на ажыцяўленне адукацыйнай дзейнасцi, за выключэннем ВНУ,
падпарадкаваных Мiнадукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

 3. Факультэты на аснове дадзенага Тыпавога палажэння
распрацоўваюць свае статуты з улiкам асаблiвасцей галiны. Статуты
ўзгадняюцца з адпаведнымi мiнiстэрствамi, прадпрыемствамi,
арганiзацыямi i ўстановамi, iншымi суб'ектамi гаспадарання,
зацвярджаюцца кiраўнiком навучальнай установы, рэгiструюцца
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
 ___________________________________________________________
 Абзац второй пункта 3 исключен приказом Министерства
 образования от 27 мая 1999 г. N 321 (зарегистрирован в
 Национальном реестре - N 8/1251 от 28.10.99 г.)

 Факультэт набывае правы юрыдычнай асобы пасля
 рэгiстрацыi яго ў Мiнiстэрстве адукацыi i навукi Рэспублiкi
 Беларусь.
 ___________________________________________________________

 4. Факультэт павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў, якi фiнансуецца за кошт бюджэту, ствараецца пры
наяўнасцi не менш за 70 слухачоў у сярэднегадавым падлiку.

 5. Факультэт павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў з'яўляецца структурным падраздзяленнем вышэйшай
навучальнай установы, якая ажыццяўляе вучэбную i навукова-метадычную
работу па павышэнню квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў.

 6. На факультэце павышэння квалiфiкацыi можа быць арганiзавана
перападрыхтоўка кадраў, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Тыпавым
палажэннем аб спецыяльным факультэце па перападрыхтоўцы кадраў.

 7. На факультэт павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў ускладаецца:

 павышэнне i паглыбленне прафесiйных i эканамiчных ведаў,
удасканаленне дзелавых якасцей кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў на
аснове вывучэння слухачамi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь,
дакументаў Урада, рынкавых адносiн у эканомiцы, сучасных мер
кiравання вытворчасцю, навейшых дасягненняў айчыннай i замежнай
навукi i тэхнiкi, навучнай арганiзацыi працы i кiравання з
прымяненнем вылiчальнай тэхнiкi, сродкаў аўтаматызацыi i механiзацыi
вытворчых працэсаў i шырокiм абменам перадавым навуковым i
вытворча-тэхнiчным вопытам;

 правядзенне вучэбнага працэсу на аснове сучаснай педагагiчнай
навукi, укараненне актыўных метадаў i тэхнiчных сродкаў навучання;

 развiццё ў слухачоў навыкаў кiраўнiцтва калектывам, умення
працаваць з людзьмi, творчага рашэння эканамiчных, вытворчых i
сацыяльных задач;

 арганiзацыя i кiраванне ва ўстаноўленым парадку стажыроўкай
слухачоў на перадавых прадпрыемствах;

 стварэнне i выданне вучэбных планаў, праграм, метадычных
указанняў, канспектаў лекцый i вучэбных дапаможнiкаў па прыкладным
тэхнiчным дысцыплiнам.

 8. Непасрэднае кiраўнiцтва работай факультэта павышэння
квалiфiкацыi ажыццяўляецца дэканам, якi назначаецца ў парадку,
вызначаным для вышэйшых навучальным устаноў.

 З улiкам спецыфiкi ў вышэйшых навучальных установах
сельскагаспадарчага профiлю для арганiзацыi i кiраўнiцтва работай па
паслядыпломнай адукацыi ўводзiцца пасада прарэктара па павышэнню
квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кадраў.

 9. Факультэт павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў ва ўстаноўленым парадку праходзiць акрэдытацыю ў
адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку акрэдытацыi навучальных устаноў
(падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў,
зацверджаным Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
6 лiстапада 1992 года N 673 "Аб акрэдытацыi навучальных устаноў
(падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў
(ЗП, 1992, N 32, арт.573), трымае справаздачу аб сваёй дзейнасцi
перад вышэйшай навучальнай установай, пры якой ён створаны,
прадстаўляе неабходныя матэрыялы i iншыя звесткi ў Мiнадукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь.

 10. Факультэт павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў можа ажыццяўляць сваю дзейнасць за кошт дзяржаўнага
бюджэту, на ўмовах поўнага гаспадарчага разлiку, або ў спалучэннi
гэтых форм адпаведна дзеючаму заканадаўству.

 Слухачы факультэта павышэння квалiфiкацыi
 кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

 11. На факультэт павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў накiроўваюцца кiраўнiкi i спецыялiсты прадпрыемстваў,
арганiзацый i устаноў, якiя маюць вышэйшую i сярэднюю спецыяльную
адукацыю, а таксама могуць прымацца прыватныя асобы на падставе
асабовых заяў.

 12. Слухачы факультэта павышэння квалiфiкацыi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў па прыбыццi на заняткi прадстаўляюць
напраўленне прадпрыемства, арганiзацыi, установы i прад'яўляюць
асабiста дыплом (копiю дыплома) аб заканчэннi навучальнай установы.

 13. Камплектаванне груп слухачоў на факультэце павышэння
квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў праводзiцца з улiкам
займаемых iмi пасад i мэтавых праграм навучання.

 14. Слухачы факультэта павышэння квалiфiкацыi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў:

 павышаюць i паглыбляюць прафесiянальныя i эканамiчныя веды,
удасканальваюць дзелавыя вартасцi;

 выконваюць усе вiды вучэбнай работы, устаноўленыя вучэбнымi
планамi i праграмамi;

 выкарыстоўваюць пры выкананнi выпускной работы вынiкi навейшых
навучных дасягненняў, якiя садзейнiчаюць далейшаму павышэнню
эфектыўнасцi i якасцi работы прадпрыемстваў i арганiзацый;

 выконваюць правiлы ўнутранага распарадку.

 15. Слухачы факультэта павышэння квалiфiкацыi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў, якiя выканалi ўсе патрабаваннi вучэбнага
плана i праграмы, здалi ўстаноўленыя залiкi i экзамены, абаранiлi
выпускную работу (рэферат) цi прайшлi субяседаванне, атрымлiваюць
пасведчанне адпаведнага узору (пры ўмове праходжання факультэтам ва
ўстаноўленым парадку акрэдытацыi).

 Пры невыкананнi вучэбнага плана, а таксама ў выпадку парушэння
правiлаў унутранага распарадку слухач адлiчваецца загадам рэктара
iнстытута з выдачай адпаведнай спраўкi аб знаходжаннi на факультэце
павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў.

 16. Матэрыяльнае забеспячэнне слухачоў у перыяд навучання
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.

 Вучэбная, метадычная i навуковая работа
 на факультэце павышэння квалiфiкацыi
 кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

 17. Навучанне на факультэце павышэння квалiфiкацыi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў ажыццяўляецца па спецыяльнасцях i профiлю
вядучых кафедр дадзенай вышэйшай навучальнай установы i праводзiцца
з адрывам i без адрыву ад работы, у спалучэннi гэтых форм, а
таксама па iндывiдуальных планах па любой абранай форме навучання
пры ўмове аплаты за кошт заказчыка.

 Навучальны год на факультэце павышэння квалiфiкацыi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з
навучальным годам iнстытута, на базе якога створаны факультэт, а
таксама з улiкам iнтарэсаў i магчымасцей прадпрыемстваў, арганiзацый
i iнстытута.

 18. Навучанне на факультэце павышэння квалiфiкацыi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў праводзiцца па вучэбных планах i
праграмах, распрацаваных на падставе Тыпавых, узгодненых з
зацiкаўленымi мiнiстэрствамi, ведамствамi i прадпрыемствамi i
зацвержаных рэктарам iнстытута.

 19. Тэрмiны працяглага перыядычнага навучання на факультэце
ўстанаўлiваюцца наступныя: для кiруючых работнiкаў - да двух месяцаў
з адрывам ад работы, для спецыялiстаў з вышэйшай i сярэдняй
спецыяльнай адукацыяй - да трох месяцаў з адрывам ад работы i да
шасцi месяцаў без адрыву ад работы. Пры правядзеннi
кароткатэрмiновай вучобы працягласць навучання ўстанаўлiваецца да
трох тыдняў. Колькасць слухачоў вучэбных груп, фiнансуемых за кошт
дзяржаўнага бюджэту, павiнна скаладць 25-30 чалавек.

 20. На факультэце павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў прадугледжваюцца наступныя асноўныя вiды заняткаў са
слухачамi: лекцыi, практычныя, семiнарскiя i выязныя заняткi,
дзелавыя, арганiзацыйна-дзейнасныя i iнавацыйныя гульнi, разгляд
канкрэтных сiтуацый, семiнары па абмену вопытам, стажыроўка,
кантрольная, выпускная i курсавая работы, кансультацыi, самастойная
работа слухачоў i iнш.

 21. Паспяховаць слухачоў пры павышэннi квалiфiкацыi вызначаецца
наступнымi адзнакамi: "выдатна", "добра", "здавальняюча",
"нездавальняюча", "залiчана", "незалiчана".

 22. Вучэбныя заняткi на факультэце павышэння квалiфiкацыi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў праводзяцца па раскладу.

 23. На факультэце павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў ажыццяўляецца навукова-метадычная работа па паляпшэнню
якасцi навучання, удасканаленню педагагiчнага майстэрства
прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковай арганiзацыi вучэбнага
працэсу з выкарыстаннем сучасных тэхнiчных сродкаў.

 24. Факультэт павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў ва ўстаноўленым парадку можа ажыццяўляць павышэнне
квалiфiкацыi замежных спецыялiстаў.

 25. Колькасць прафесарска-выкладчыцкага i вучэбна-дапаможнага
складу на факультэце павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў вызначаецца на 25% вышэй норм, устаноўленых для
аналагiчных падраздзяленняў навучальных устаноў, якiя рыхтуюць
спецыялiстаў дадзенага профiлю.

 26. Для выкладання на факультэце павышэння квалiфiкацыi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў могуць прыцягвацца прафесары i
выкладчыкi вышэйшых навучальных устаноў, а таксама спецыялiсты
адпаведных галiн гаспадаркi на ўмовах штатнага сумяшчальнiцтва з
аплатай у памеры 0,25 або 0,5 штатнага акладу ў залежнасцi ад аб'ёма
вучэбнай работы, а таксама на ўмовах пагадзiннай аплаты.

 27. Факультэт павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў, якi працуе на ўмовах гаспадарчага разлiку, самастойна
ўстанаўлiвае формы, сiстэму i памеры аплаты працы.

 Фiнансаванне факультэта павышэння квалiфiкацыi
 кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

 28. Фiнансаванне мерапрыемстваў па навучэнню слухачоў, iншых
вiдаў работ i паслуг, якiя выконваюцца факультэтам павышэння
квалiфiкацыi пры дзяржаўных вышэйшых навучальных установах,
ажыццяўляецца за кошт дзяржаўнага бюджэту, або на падставе дагавароў
за кошт сродкаў мiнiстэрстваў, ведамстваў, прадпрыемстваў,
арганiзацый, устаноў i асобных грамадзян.

 Мiнiстэрствы, ведамствы, аб'яднаннi, прадпрыемствы, арганiзацыi
ў адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi пералiчваюць навучальным
установам сродкi за навучанне ў тэрмiн, якi ўстаноўлены дагаворам.

 У выпадку няяўкi або адлiчэння слухачоў, накiроўваемых на
павышэнне квалiфiкацыi, паступiўшыя сродкi не вяртаюцца.

 29. Факультэт павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў штогод прадстаўляе прадугледжаныя статыстычныя
справаздачы ў органы статыстыкi, пашпарт - у Мiнiстэрства адукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь.
 ___________________________________________________________
 Пункт 29 - с изменениями, внесенными приказом Министерства
 образования от 27 мая 1999 г. N 321 (зарегистрирован в
 Национальном реестре - N 8/1251 от 28.10.99 г.)

 29. Факультэт павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў
 i спецыялiстаў, якi працуе на поўным гаспадарчым разлiку,
 карыстаецца правамi юрыдычнай асобы, мае пячатку
 ўстаноўленага ўзору са сваiм найменнем, разлiковы i iншыя
 рахункi ў банках, штогод прадстаўляе прадугледжаныя
 статыстычныя справаздачы ў органы статыстыкi, пашпарт - у
 Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
 ___________________________________________________________
 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1195/12.
 Дата: 20.12.95 г. _