ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 мая 2007 г. № 556-ПСР3

Аб узнагароджанні дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці архіўнай справы і айчыннай гістарычнай навукі і рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць дзяржаўную ўстанову «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.