ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 мая 2007 г. № 557-ПСР3

Аб узнагароджанні Л.М.Мінаевай, Ж.М.Міронавай і А.Я.Рыбакова Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і значны ўклад у развіццё архіўнай справы ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Мінаеву Людмілу Мікалаеўну – галоўнага архівіста аддзела справаводства, ведамасных архіваў і камплектавання дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь»;

Міронаву Жану Меркіянаўну – архівіста другой катэгорыі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы»;

Рыбакова Андрэя Яўгенавіча – дырэктара ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы».