УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 мая 2007 г. № 212

Аб прысуджэнні Н.В.Цылінскай спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2007 года

У мэтах стымулявання і сацыяльнай падтрымкі дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту пастанаўляю:

1. Прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2007 года ў памеры 350 базавых велічынь спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веласпорту Цылінскай Наталлі Валер’еўне за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на міжнародных спаборніцтвах, актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіццю фізкультурна- спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць гарманічнаму фарміраванню асобы.

2. Міністэрству фінансаў выдзеліць з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міністэрству спорту і турызму неабходныя сродкі на выплату спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2007 года.