ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 лістапада 2002 г. № 1585
Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грузіі аб міжнародных аўтамабільных зносінах
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грузіі аб міжнародных аўтамабільных зносінах, падпісанае 7 сакавіка 2002 г. у г. Мінску.
Вызначыць Міністэрства транспарту і камунікацый органам, які каардынуе выкананне названага Пагаднення.
Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу ўказанага Пагаднення.