ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 красавіка 2007 г. № 516

Аб камандзіраванні У.В.Куляшова ў г. Верона (Італьянская Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 25 па 28 красавіка 2007 г. у г. Верона (Італьянская Рэспубліка) Старшыню Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў Куляшова Уладзіміра Віктаравіча для ўдзелу ў рабоце 24-й Міжнароднай выстаўкі абсталявання, тэхналогій перапрацоўкі і захоўвання агародніны і фруктаў.