ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 красавіка 2007 г. № 514

Аб камандзіраванні У.І.Семашкі, А.У.Азярца і Р.С.Філімонавай ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 24 па 26 красавіка 2007 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Семашку Уладзіміра Ільіча, Міністра энергетыкі Азярца Аляксандра Уладзіміравіча і намесніка Міністра энергетыкі Філімонаву Рыму Сцяпанаўну для абмеркавання з кіраўніцтвам адкрытага акцыянернага таварыства «Газпром» пытанняў стварэння сумеснай беларуска-расійскай газатранспартнай арганізацыі.