ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 мая 2007 г. № 584

Аб узнагароджанні У.У.Гаканава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у каардынацыю работы будаўнічага комплексу Мінскай вобласці ўзнагародзіць старшыню камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Мінскага аблвыканкома Гаканава Уладзіміра Уладзіміравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.