ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 мая 2007 г. № 586

Аб камандзіраванні А.М.Апацкага ў г. Бон і Ю.В.Назарава ў г. Гановер (Федэратыўная Рэспубліка Германія)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 16 па 19 мая 2007 г.:

у г. Бон (Федэратыўная Рэспубліка Германія) першага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Апацкага Аляксандра Мікалаевіча для ўдзелу ў 3-й сесіі спецыяльнай працоўнай групы па далейшых абавязацельствах для Бакоў Кіёцкага пратакола, уключаных у Дадатак I да Рамачнай канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб змяненні клімату;

у г. Гановер (Федэратыўная Рэспубліка Германія) намесніка Міністра лясной гаспадаркі Назарава Юрыя Віктаравіча для правядзення перагавораў i сустрэч з прадстаўнікамі міжнародных дзелавых колаў па пытаннях пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне лясной гаспадаркі, а таксама для ўдзелу ў Сусветнай выстаўцы абсталявання і тэхналогій для лясной i дрэваапрацоўчай прамысловасці «LIGNA+».