ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 мая 2007 г. № 603

Аб камандзіраванні В.А.Седзіна ў г. Мілан (Італьянская Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Камандзіраваць з 17 па 20 мая 2007 г. у г. Мілан (Італьянская Рэспубліка) намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання – дырэктара Дэпартамента па хлебапрадуктах Седзіна Васіля Аляксеевіча для ўдзелу ў адкрыцці прадстаўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк».

2. Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрству фінансаў ажыццявіць фінансаванне расходаў, звязаных з камандзіраваннем намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання – дырэктара Дэпартамента па хлебапрадуктах Седзіна Васіля Аляксеевіча і начальніка галоўнага ўпраўлення рэгулявання дзяржаўных запазычванняў і грашова-крэдытнай сферы Міністэрства фінансаў Аляксеевай Таццяны Мечыславаўны ў г. Мілан (Італьянская Рэспубліка) для ўдзелу ў адкрыцці прадстаўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк», за кошт сродкаў указанага акцыянернага таварыства.