ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 мая 2007 г. № 597

Аб узнагароджанні Н.Я.Дзяркач, В.І.Лышчык, А.Г.Макарэвіча, В.М.Сычова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё заканадаўства і прававой культуры, аказанне прававой дапамогі ўзнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

намесніка старшыні гаспадарчага суда Брэсцкай вобласці Дзяркач Ніну Яўгеньеўну;

загадчыка дзяржаўнай натарыяльнай канторы № 1 г. Мазыра Лышчык Вольгу Іванаўну;

кіраўніка аддзялення заканадаўства па пытаннях нацыянальнай бяспекі, праваахоўных i судовых органаў Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Макарэвіча Аляксандра Георгіевіча;

адваката юрыдычнай кансультацыі Заводскага раёна г. Мінска Сычова Вячаслава Мікалаевіча.