ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 мая 2007 г. № 20
Аб XII Беларускім фестывалі камернай музыкі «Музы Нясвіжа»
У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення фестываляў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, фінансуемых з рэспубліканскага і (ці) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. № 521, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Правесці ў маі 2007 года XII Беларускі фестываль камернай музыкі «Музы Нясвіжа».
2. Зацвердзіць:
прыкладзенае Палажэнне аб ХІІ Беларускім фестывалі камернай музыкі «Музы Нясвіжа»;
склад арганізацыйнага камітэта ХІІ Беларускага фестывалю камернай музыкі «Музы Нясвіжа» згодна з дадаткам да дадзенай пастановы.
ПАЛАЖЭННЕ
аб XII Беларускім фестывалі камернай музыкі «Музы Нясвіжа»