ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 снежня 2004 г. № 1542

Аб прадастаўленні Г.К.Дзейка паўнамоцтваў на падпісанне некаторых міжурадавых пагадненняў па пытаннях падаткаабкладання

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Упаўнаважыць Міністра па падатках і зборах Дзейка Ганну Канстанцінаўну на падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Інданезія аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы, Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падатковага заканадаўства, Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Македонія аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і капітал (маёмасць).