ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 мая 2007 г. № 565-ПСР3

Аб узнагароджанні Н.І.Урукінай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і заслугі ў эстэтычным навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення ўзнагародзіць балетмайстра заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь «Ансамбль танца «Лялечкі» Абухаўскага цэнтральнага дома культуры Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці Урукіну Надзею Іванаўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.