УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 мая 2007 г. № 245

Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

За вялікі асабісты ўклад у развіццё беларускага хакея, фізічнай культуры і спорту, дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтвах:

1. Узнагародзіць галоўнага трэнера хакейнай каманды «Юнацтва-Мінск» дзяржаўнай установы фізічнай культуры і спорту «Хакейны клуб «Юнацтва-Мінск» Захарава Міхаіла Міхайлавіча ордэнам Пашаны.

2. Прысвоіць ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» спартсменам-інструктарам хакейнай каманды «Юнацтва-Мінск» дзяржаўнай установы фізічнай культуры і спорту «Хакейны клуб «Юнацтва-Мінск» Гарачэўскіх Сцяпану Міхайлавічу, Ерковічу Сяргею Анатольевічу, Круцікаву Аляксею Пятровічу, Крывамазу Яўгенію Уладзіміравічу, Лявонцьеву Алегу Юр’евічу, Панамарову Сцяпану Анатольевічу, Стасенку Мікалаю Аляксандравічу, Шыткоўскаму Сяргею Сяргеевічу.