ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 5 студзеня 2000 г. N 12

 АБ ДАЛУЧЭННI ДА ПРАТАКОЛА АБ ПАРАДКУ ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ МЫТНЫХ 
 СЛУЖБАЎ ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ 
 ПРЫ ПЕРАВОЗЦЫ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ГРУЗАЎ I ПРАДУКЦЫI ВАЕННАГА 
 ПРЫЗНАЧЭННЯ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, аб далучэннi да
Пратакола аб парадку ўзаемадзеяння мытных службаў дзяржаў -
удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў пры перавозцы спецыяльных
грузаў i прадукцыi ваеннага прызначэння, прынятага 8 кастрычнiка
1999 г. у г.Ялце.
 Вызначыць Дзяржаўны мытны камiтэт органам, адказным за
рэалiзацыю названага Пратакола.
 Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць дэпазiтарыю адпаведнае
паведамленне аб далучэннi Рэспублiкi Беларусь да ўказанага